Арктычная пустыня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Арктычная пустыня — самая паўночная прыродная зона сушы ў межах арктычнага пояса. Ахоплівае большую частку Грэнландыі і астравоў Паўночнага Ледавітага акіяна. Клімат арктычны.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Мае нізкія тэмпературы паветра зімой (да −60 °C), у сярэднім −30˚С у студзені і 3˚С у ліпені. Фармуецца не толькі ў сувязі з нізкімі тэмпературамі высокіх шырот, але таксама ў выніку адлюстравання цяпла (альбеда) у светлы час ад снегу і пад скарынкай лёду. Гадавая сума атмасферных ападкаў да 400 мм.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Арктычная пустыня (англ.: Arctic desert) практычна пазбаўлена расліннасці. Пераважаюць ландшафты ледзяных і халодных камяністых пустынь з вельмі разрэджанай лішайнікавай і нізкарослай травяністай расліннасцю (каменяломнік, снежны казялец, палярны мак і інш.). Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясцы, лемінгі, мускусны бык. На прыбярэжных скалах птушыныя кірмашы (кайры, чысцікі, гагары і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.