Арктычны сабор
| Славутасць | |
| Арктычны сабор | |
|---|---|
| нюнорск нарвежская (нюношк): Ishavskatedralen | |
| | |
| 69°38′53″ пн. ш. 18°59′15″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | Царква Нарвегіі |
| Епархія | Diocese of Nord-Hålogaland[d] |
| Благачынне | Q12719139? |
| Архітэктурны стыль | мадэрнізм |
| Архітэктар | Jan Inge Hovig[d] |
| Дата заснавання | 1965[1] |
| Матэрыял | бетон |
| Сайт |
ishavskatedralen.no (нарв.) ishavskatedralen.no/… (англ.) |
Арктычны сабор — лютэранская царква ў нарвежскім горадзе Тромсё. Афіцыйна з'яўляецца не саборам (у горадзе ёсць іншы сабор, дзе знаходзіцца кафедра біскупа), а парафіяльнай царквой прыходу Тромсдален. З'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне 1950-х гадоў савет Тромсдалена (раёна Тромсё) прыняў рашэнне аб будаўніцтве парафіяльнай царквы. У 1957 годзе да разгляду быў прыняты план архітэктара Яна Інвэ Ховіга, які затым быў перапрацаваны. 9 лістапада 1962 года было прынята канчатковае рашэнне аб будаўніцтве. Работы пачаліся 1 красавіка 1964 года, а ўжо 19 снежня 1965 года царква была асвечана біскупам Монрадам Нордэрвалам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Знешне будынак, які складаецца з двух злітых трохвугольных канструкцый, пакрытых алюмініевымі пласцінамі, павінны выклікаць асацыяцыю з айсбергам. Разам з гэтым царква нагадвае суседні востраў Håja. Вышыня заходняга партала сабора — 35 метраў.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Царква разлічана на 720 вернікаў.
У алтарнай частцы знаходзіцца вітраж, створаны мастаком Віктарам Спарэ ў 1972 годзе. Карціна адлюстроўвае руку Бога, ад якой зыходзяць тры прамяні святла — на вялізную постаць Ісуса Хрыста і побач з ім людзей.
- ↑ Tromsdalen kirke (Ishavskatedralen) // (untranslated) Праверана 8 снежня 2025.
