Арланда (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Арланда, фільм)
Jump to navigation Jump to search
АрландаM:
Orlando
Жанр фэнтэзійны фільм[1], фільм-драма[d], гомаэратызм у кіно[d] і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Adventure Pictures
Ленфільм
Mikado Film
Rio
Sigma Film Productions
British Screen
Працягласць 93 хвіл.
Бюджэт $5,000,000
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Flag of Italy.svg Італія
Flag of Russia.svg Расія
Flag of France.svg Францыя
Мова англійская і руская
Год 1992
IMDb tt0107756
Афіцыйны сайт

«Арланда» (англ.: Orlando) — кінастужка. Экранізацыя аднайменнага рамана Вірджыніі Вульф. Фільм адзначаны кінапрэміяй «Фелікс» у намінацыі «Лепшы малады еўрапейскі фільм». Не рэкамендуецца прагляд дзецям і падлеткам да 16 гадоў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм падзелены на сем сэнсавых частак – Смерць, Каханне, Паэзія, Палітыка, Грамадства, Секс і Нараджэнне – і ахоплівае перыяд у 350 год. Першую палову гэтага тэрміну Арланда пражывае як мужчына, а другую як жанчына.

Першая частка і гісторыя Арланда пачынаюцца ў эпоху каралевы Елізаветы І, якой спадабаўся прыгожы шаснаццацігадовы юнак – яна робіць яго сваім фаварытам. На смяротным ложы яна адарвае яго значнай маемасцю, а наўзамен просіць заставацца яго вечна маладым. Другая частка апісвае гісторыю першага моцнага пачуцця Арланда – кахання да дачкі рускага пасла Сашы, з якой ён пазнаёміўся катаясь на каньках па замерзлай Тэмзе падчас Вялікіх халадоў 1607 года. Але Саша здраджвае пачуццям Арланда і, разчараваўшыся ў жанчынах, он з’язджае ў свой маентак, дзе засыпае на цэлы тыдзень. Прачнуўшыся, Арланда знаходзіць новае зацікаўленне – паэзію, – і выпісвае з Лондана вядомага паэта, каб гутарыць з ім аб мастацтве, але і той не спраўджвае яго чаканняў.

Развітаўшыся з чарговыымі іллюзіямі, Арланда адпраўляецца з пасольствам у Канстанцінопаль – так пачынаецца чацвертая часка фільма. Ен робіць палітычную кар’еру, але, аднойчы заснуўшы, прачынаецца істотай іншага полу. Ужо як жанчына, Арланда вяртаецца ў Англію, дзе за час, пакуль яна адсутнічала, надышла эпоха Асветніцтва. Яна ўваходзіць ў вышэйшы свет, наведвае салоны, але хутка ей надакучвае і гэты занятак. Завяршыўшы з вышэйшым светам, Арланда знаеміцца з Мармадзьюкам Шэлмердзінам (яго іграе Біллі Зейн). Закахаўшыся ў яго, яна адкрывае для сябе секс. Ужо ў пачатку XX стагоддзя Арланда сановіцца маці і аўтарам – і гэта становіцца фіналам фільма.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.imdb.com/title/tt0107756/ Праверана 29 чэрвеня 2016.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 http://stopklatka.pl/film/orlando Праверана 29 чэрвеня 2016.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 http://www.adorocinema.com/filmes/filme-5284/ Праверана 29 чэрвеня 2016.
  4. 4,0 4,1 http://www.interfilmes.com/filme_29120_Orlando.A.Mulher.Imortal-(Orlando).html Праверана 29 чэрвеня 2016.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 5,6 5,7 5,8 http://www.imdb.com/title/tt0107756/fullcredits Праверана 29 чэрвеня 2016.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 ČSFD — 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]