Перайсці да зместу

Арланда (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АрландаM:
Orlando
Жанры фэнтэзійны фільм[1], драматычны фільм і гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
На аснове Orlando: A Biography[d][5]
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Бэн ван Ос
Кінакампанія Adventure Pictures
Ленфільм
Mikado Film
Rio
Sigma Film Productions
British Screen
Працягласць 93 хвіл.
Бюджэт $5,000,000
Краіны  Вялікабрытанія
 Нідэрланды
 Італія
 Расія
 Францыя
Мовы англійская і руская
Год 1992, 28 студзеня 1993[10][11], 4 верасня 2025[12], 11 снежня 1992[11], 27 студзеня 1993[11], 12 сакавіка 1993[11] і 9 чэрвеня 1993[11]
IMDb ID 0107756
Афіцыйны сайт (англ.)

«Арланда» (англ.: Orlando) — мастацкі фільм 1992 года, экранізацыя аднайменнага рамана Вірджыніі Вульф. Галоўную ролю выканала Цільда Суінтан. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю Вялікабрытаніі, Расіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў.

Фільм адзначаны кінапрэміяй «Фелікс» у намінацыі «Найлепшы малады еўрапейскі фільм».

Фільм падзелены на сем сэнсавых частак — Смерць, Каханне, Паэзія, Палітыка, Грамадства, Секс і Нараджэнне — і ахоплівае перыяд у 350 год. Першую палову гэтага тэрміну Арланда пражывае як мужчына, а другую як жанчына.

Першая частка і гісторыя Арланда пачынаюцца ў эпоху каралевы Лізаветы І, якой спадабаўся прыгожы шаснаццацігадовы юнак — яна робіць яго сваім фаварытам. На смяротным ложы яна адарвае яго значнай маемасцю, а наўзамен просіць заставацца яго вечна маладым. Другая частка апісвае гісторыю першага моцнага пачуцця Арланда – кахання да дачкі рускага пасла Сашы, з якой ён пазнаёміўся катаясь на каньках па замерзлай Тэмзе падчас Вялікіх халадоў 1607 года. Але Саша здраджвае пачуццям Арланда і, разчараваўшыся ў жанчынах, он з’язджае ў свой маентак, дзе засыпае на цэлы тыдзень. Прачнуўшыся, Арланда знаходзіць новае зацікаўленне — паэзію, — і выпісвае з Лондана вядомага паэта, каб гутарыць з ім аб мастацтве, але і той не спраўджвае яго чаканняў.

Развітаўшыся з чарговыымі іллюзіямі, Арланда адпраўляецца з пасольствам у Канстанцінопаль — так пачынаецца чацвертая частка фільма. Ен робіць палітычную кар’еру, але, аднойчы заснуўшы, прачынаецца істотай іншага полу. Ужо як жанчына, Арланда вяртаецца ў Англію, дзе за час, пакуль яна адсутнічала, надышла эпоха Асветніцтва. Яна ўваходзіць ў вышэйшы свет, наведвае салоны, але хутка ей надакучвае і гэты занятак. Завяршыўшы з вышэйшым светам, Арланда знаеміцца з Мармадзьюкам Шэлмердзінам (яго іграе Біллі Зейн). Закахаўшыся ў яго, яна адкрывае для сябе секс. Ужо ў пачатку XX стагоддзя Арланда сановіцца маці і аўтарам – і гэта становіцца фіналам фільма.

  1. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0107756/ Праверана 29 чэрвеня 2016.
  2. 1 2 3 4 http://stopklatka.pl/film/orlando Праверана 29 чэрвеня 2016.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 снежня 2019.
  4. https://web.archive.org/web/20191006123609/https://www.europeanfilmacademy.org/European-Film-Awards-Winners-1993.80.0.html Праверана 8 снежня 2019.
  5. Orlando Праверана 28 сакавіка 2020.
  6. 1 2 3 4 http://www.adorocinema.com/filmes/filme-5284/ Праверана 29 чэрвеня 2016.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.imdb.com/title/tt0107756/fullcredits Праверана 29 чэрвеня 2016.
  8. 1 2 3 4 https://web.archive.org/web/20200328103413/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/orlando.5360 Праверана 28 сакавіка 2020.
  9. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  10. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=22441 Праверана 8 красавіка 2018.
  11. 1 2 3 4 5 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 1 ліпеня 2026.
  12. Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartásaNMHH. Праверана 30 жніўня 2025.