Гуляў за «Васка да Гама» (1954—60, 1969), «Бока Хуніярс» (1961—65), «Сантус» (1965—69). Чэмпіён Бразіліі 1966, чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра 1956 і 1958, чэмпіён штата Сан-Паўла 1965 і 1967, чэмпіён Аргенціны 1962 і 1964. За зборную Бразіліі (1958—66) правёў 30 гульняў. Чэмпіён свету 1958 (6 гульняў), удзельнік чэмпіянату свету 1966 (1 гульня), сярэбраны прызёр Кубка Амерыкі 1959-І (5 гульняў). Пасля сканчэння кар’еры іграка стаў вядомым у Бразіліі трэнерам: узначальваў клубы «Васка да Гама», «Флуніненсі ды Фейра», «Амерыка» Санта Прэтэ, «Віторыя» Эштарыл, «Козма» (Кувейт) і іншыя клубы.