Арлеанскі ўніверсітэт
Арлеанскі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université d'Orléans | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université d'Orléans |
Міжнародная назва | англ.: University of Orléans |
Заснаваны | 1306 |
Год рэарганізацыі | 1966 |
Студэнты | 16 629[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Арлеан |
Сайт | univ-orleans.fr |
![]() |
Арлеанскі ўніверсітэт (фр.: Université d'Orléans) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Арлеан.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]У 1230 годзе, калі на некаторы час дактары Парыжскага ўніверсітэта былі рассеяны па краіне, шэраг настаўнікаў і вучняў з Парыжа знайшлі прытулак у Арлеане. Святы Іў (1253—1303) вывучаў права ў Арлеане, а Папа Клімент V таксама вывучаў тут права і літаратуру. Папскай булай, апублікаванай у Ліёне 27 студзеня 1306 года, ён надзяліў Арлеанскую вучэльню тытулам і прывілеямі ўніверсітэта. Дванаццаць пазнейшых Папаў надалі новаму ўніверсітэту шмат прывілеяў. У XIV стагоддзі ў ім было ажно 5 тысяч студэнтаў з Францыі, Германіі, Латарынгіі, Бургундыі, Шампані, Пікардыі, Нармандыі і Шатландыі. Цяперашні ўніверсітэт быў заснаваны ў 1960-я гады пасля таго, як яго сярэднявечны ўніверсітэт быў закрыты падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў 1793 годзе і аб’яднаны з Французскім універсітэтам у 1808 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт права, эканомікі і менеджменту
- Факультэт літаратуры, моў і гуманітарных навук
- Факультэт навукі і тэхнікі
- Дэпартамент хіміі
- Дэпартамент бізнесу і кіравання
- Дэпартамент машынабудавання і вытворчасці
- Дэпартамент цеплатэхнікі і энергетыкі
- Дэпартамент інфарматыкі
- Дэпартамент прамысловай лагістыкі і якасці арганізацыі
- Тэхналагічны інстытут у Арлеане
- Тэхналагічны інстытут у Буржы
- Тэхналагічны інстытут у Шартры
- Тэхналагічны інстытут у Шатару
- Арлеанская політэхнічная школа
- Нацыянальны вышэйшы інстытут навучання і адукацыі
Зноскі
- ↑ Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2018 — French Ministry of education, 2018. — С. 161. — 396 с. — ISBN 978-2-11-152402-6
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арлеанскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы