Арлея (возера)
| Арлея | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 140,3[1] м |
| Даўжыня | 2,33 км |
| Шырыня | 0,43 км |
| Плошча | 0,65 км² |
| Аб’ём | 0,00123 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 6,2 км |
| Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
| Гідралогія | |
| Тып мінералізацыі | прэснае |
| Салёнасць | да 0,107 ‰ |
| Празрыстасць | 0,9 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 12,3 км² |
| Упадаюць | ручаі |
| Выцякаюць | ручаі |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Арле́я — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сосніца за 43 км на паўночны ўсход ад Полацка.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]В. Жучкевіч бачыць у назве Арлея тую ж аснову, што і ў беларускім слове араць, у спалучэнні з фармантам -ля[2].
Найбліжэйшы адпаведнік — назва верхнедняпроўскай ракі Арлея (на ўсходзе ад смаленскага Кардымава)[3].
На думку У. Тапарова, той жа балцкі гідранімічны корань Arl- у назвах ракі Орлік на Верхнім Павоччы (ад яе назва горада Арол), прускага возера Arle[4].
Значэнне назвы Арлея звязанае з рухам вады праз гэтае возера — яно праточнае[крыніца?].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,33 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,9 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Вышыня схілаў да 2 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, сплавінныя на захадзе. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Да глыбіні 1,5 м слаба зарастае. Возера эўтрофнае. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у тым ліку Трэшчалі[5] з возера Грыбна, і выцякае рака Дражбітка, злучаючая Арлею з возерам Болныра.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, язь, карась і іншыя віды рыб.
Каля паўночна-ўсходняга берага вёска Арлея.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-35-23 Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 272, 271.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
- ↑ Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Арлея Архівавана 25 верасня 2012.
