Арлянка (Магілёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Арлянка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213153
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244848091
Арлянка на карце Беларусі ±
Арлянка (Магілёўскі раён) (Беларусь)
Арлянка (Магілёўскі раён)
Арлянка (Магілёўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Арлянка (Магілёўскі раён)

Арля́нка[1] (трансліт.: Arlianka, руск.: Орлянка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы, на лініі МагілёўАсіповічы. Рэльеф раўнінны. На поўнач цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Кучын і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 1897 года ў Расійскай імперыі, пасёлак у Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 20 жніўня 1924 года ў Коцінскім, з 21 жніўня 1925 года ў Хонаўскім сельсаветах.

У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 26 чэрвеня 1954 года ў Дасовіцкім, з 4 чэрвеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы).

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]