Арлёнак (веласіпед)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Арлёнак» (руск.: Орлёнок), «Арляня» (Ereliukas) — савецкі масавы і культавы двухколавы суцэльнарамны падлеткавы веласіпед, прызначаны для дзяцей 7—14 гадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З'явіўся напачатку 1950-х гадоў у Мінску. У 1950-я гады ММВЗ асвоіў выпуск і падлеткавых мадэляў «Арлёнак» і «Ластаўка».

«Арлёнак» быў своеасаблівым пераходным тыпам ад двухколавага веласіпеда для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Ветрык» да дарожных веласіпедаў для дарослыз. Так, рама позняй мадыфікацыі «Арлёнка» з'яўляецца амаль дакладна паменшанай рамай мадэлі В-110 (напр. «Украіна»), у той час як рамы ранніх выпускаў (да пачатку 1980-х) мелі характэрную здвоеную верхнюю трубу рамы, якая пераходзіла ў верхнія часткі пёраў задняй вілкі. Ён быў шырока распаўсюджаны сярод дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту, як сімвал пачатку прылучэння да «дарослых» веласіпедаў (у параўнанні напрыклад са складанымі веласіпедамі «Кама» і г.д.).

Быўшы таго ж класа, што і «Школьнік» (праўда, прыкметна больш апошняга па памерах), «Арлёнак» тым не менш катыраваўся нашмат вышэй сваіх канкурэнтаў. Тлумачылася гэта тым, што на «Арлёнаку» ўжывалася надзейная ўтулка задняга кола «Тарпеда», такая ж як на "дарослых" дарожных веласіпедах. На «Школьніку» ж, ужывалася ўтулка заводу ГАЗ, якая хутка выходзілая з ладу.

Мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Выпускаліся дзве мадэлі:

Выпускаўся Шаўляйскім веласіпедна-маторным заводам (ШВМЗ) «Vairas» у г. Шаўляі Літоўскай ССР.

Веласіпед «Арляня»
Мадэль 171–831,171–821 ДАСТ 6693–74
База, мм 975
Вышыня рамы, мм 440
Руль паваротны, які рэгулюецца па вышыні
Колькасць зуб'яў вядучай зорачкі 44
Колькасць зуб'яў вядзёнай зорачкі 19
Утулка задняга кола тармазная са свабодным ходам
Памер шын, мм 37–533 (24×1,5)
Ланцуг ПР 12, 7–900–2, ДАСТ 13658–75 (100 звёнаў)
Маса без прылад і абсталявання, кг 12,5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя маркі Мінск