Арман Гіёмен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Арман Гіёмен
фр.: Armand Guillaumin
Партрэт
Род дзейнасці мастак, літограф, рысавальнік, ілюстратар
Дата нараджэння 16 лютага 1841(1841-02-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1927(1927-06-26)[1][4][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Armand Guillaumin[d]
Аўтограф Guillaumin signature.jpg
Commons-logo.svg Арман Гіёмен на Вікісховішчы

Жан-Батыст Арман Гіёмен (фр. Jean-Baptiste Armand Guillaumin; 16 лютага 1841, Парыж, Францыя — 26 чэрвеня 1927, Арлі, Валь-дэ-Марн, Францыя) — французскі жывапісец, больш вядомы як Арман Гіёмен.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Арман Гіёмен нарадзіўся ў Парыжы 16 лютага 1841 года. У канцы таго ж года сям’я Армана пакінула Парыж і пераехала ў Мулен. У 1856 годзе Арман ва ўзросце 16 гадоў зноў вярнуўся ў Парыж і пачаў наведваць мастацкія заняткі ў муніцыпальнай школе, якія вёў скульптар Кэйлуэ. У 1860 годзе Гіёмен стаў працаваць у чыгуначнай кампаніі «Парыж-Арлеан». Але Арман не забыўся пра заняткі мастацтвам і неўзабаве стаў наведваць Акадэмію Сюіса ў Парыжы, дзе пазнаёміўся з Франсіска Альерам, Камілем Пісаро і Полем Сезанам. У 1863 годзе Гіёмен разам з Эдуарам Манэ, Камілем Пісаро і Полем Сезанам выставіў свае працы на знакамітай выставе «Салон адрынутых», хоць працы Армана не былі пазначаны пад яго імем.

Пазнаёміўшыся ў 1883 годзе з Полем Сіньякам, а затым і з Жоржам Сёра, ён пачынае працаваць у тэхніцы пуантылізму.

У 1891 годзе выйграў у гарадской латарэі 100 000 франкаў, і гэтае нечаканае багацце дало яму, нарэшце, магчымасць развітацца са сваёй адміністрацыйнай працай у Парыжы і пачаць падарожнічаць у пошуках новых, больш разнастайных матываў і відаў. Перш за ўсё мастак пабываў у Сен-Пале, дзе ім былі напісаны «Сэн-Пале, вусце Жыронда» (1892), «Горы ў Сен-Пале» (1893). У перыяд з 1893 па 1913 гады Гіёмен таксама пабываў у Крэзе, Кразане, у Агэ, Аверні, дэпартаменце Орн, Луэне, дэпартаменце Эр, Руане, а ў 1904 годзе наведаў Галандыю.

Пасля 1913 года мастак усё больш часу праводзіць у Кразане, узімку жывучы на ​​поўдні і часта бываючы ў Парыжы. Сярод найболей значных прац гэтых гадоў: «Вёска Пешадэр» (1895), «Пейзаж у Агэ» (1895), «Млын у Бушардонь» (1905), «Горы Кроза» (1918).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 Armand Guillaumin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Armand Guillaumin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Jean Baptiste Armand Guillaumin — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.