Армаіс Асатуравіч Саркісаў
| Армаіс Асатуравіч Саркісаў | |
|---|---|
| арм.: Արամայիս Ասատուրի Սարգսյան | |
| Дата нараджэння | 8 мая 1922 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 чэрвеня 1944[1] (22 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Званне | яфрэйтар[1] |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Армаіс Асатуравіч Саркісаў (8 мая 1922, Баку — 25 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1943 года прызваны ў армію Ціміразеўскім райваенкаматам (Масква). У баявых дзеяннях з 1944 года. Камандзір кулямётнага разліку 158-га гвардзейскага стралковага палка (51-ая гвардзейская стралковая дывізія, 6-я гвардзейская армія, першы Прыбалтыйскі фронт) камсамолец гвардыі яфрэйтар Саркісаў 25 чэрвеня 1944 года ў ліку першых пераправіўся на левы бераг Заходняй Дзвіны. У баі за плацдарм у в. Балбечча Бешанковіцкага раёна удзельнічаў у адбіванні контратак праціўніка і загінуў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 22 ліпеня Армаісу Саркісаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Першапачаткова быў пахаваны ў в. Парэчча Бешанковіцкага раёна. Перапахаваны ў в. Мішкавічы Шумілінскага раёна. Яго імя ёсць на абеліску на брацкай магіле ў в. Галыні Бешанковіцкага раёна і ў пашпарце пахавання брацкай магілы ў в. Заграмадзіна Шумілінскага раёна[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Armenian Soviet Encyclopedia, vol. 10 — Т. 10. — С. 221.
- ↑ Улица Толмачёва… Улица Саркисянца…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2022. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.