Армянская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Армянская вобласць
арм.: Հայկական մարզ

вобласць Расійскай імперыі
Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
1828 — 1840


Flag of Russia.svg
Coat of arms of Armyanskaya Oblast.JPG


Герб
ArmenianOblast.jpg
Сталіца Эрывань
Мова(ы) армянская, руская, азербайджанская
персідская, курдская
Плошча 20 720 км²[1]

Армянская вобласць (арм.: Հայկական մարզ) — адміністрацыйная адзінка Расійскай імперыі. Цэнтр — Эрывань.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана вобласць Найвышэйшым указам ад 21 сакавіка 1828 года[2] на тэрыторыі былых Эрыванскага і Нахічэванскага ханстваў, што ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі па Туркманчайскім мірным дагаворы. Некаторыя ўсходнія раёны плато, такія як Ахалкалакі, Лары, Газах і Нагорны Карабах былі выключаны з вобласці[3].

Армянская вобласць скасавана на падставе закона пра адміністрацыйную рэформу, зацверджанага імператарам Мікалаем I 10 красавіка 1840 года пад назвай «Установа для кіравання Закаўказскім краем»[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны XIV стагоддзя ва Усходняй Арменіі армяне складалі большасць. Толькі пасля шматлікіх паходаў Цімура, да канца XIV стагоддзя, гэтыя тэрыторыі робяцца пастаянным месцам рассялення цюркскіх плямён, а іслам ператвараецца ў дамінантную рэлігію. Для астатніх у рэгіёне армян гэта было пачаткам непасрэднага іншароднага кіравання[5].

У перыяд персідскага кіравання ва Усходняй Арменіі (1555—1828 гг.) улады праводзілі палітыку гвалтоўнай дэпартацыі мясцовых армян углыб Персіі і, наадварот, актыўна засялялі армянскія вобласці ў Закаўказзі мусульманамі[6].

Толькі ў 1605 годзе, з тэрыторый Эрыванскай і Нахічэванскай правінцый, углыб Персіі былі дэпартаваны звыш 250,000 армян[7]. Гэта прывяло да значнага ўдару па дэмаграфічным становішчы армян у рэгіёне[8][7]. Апроч актаў дэпартацый, мела месца добраахвотная эміграцыя армян на іншыя, больш бяспечныя месцы, дзе не так моцна прасочвалася персідская гегемонія.

Так, у 1795 годзе, з Эрыванскай правінцыі толькі ў Грузію, пайшлі 20 000 армян[9].

Цягам папярэдніх стагоддзяў шыранне мусульманскага насельніцтва ліквідавала хрысціянскую перавагу. Так, на момант фармавання вобласці армяне ледзь складалі траціну насельніцтва[3].

Усе дакументы, далучныя да працэсу армянскай іміграцыі, даюць зразумець, што па палітычных, эканамічных і вайсковых прычынах расійскі ўрад наважна заклікаў армян перасяліцца ў створаную правінцыю, і, асабліва, раён Ерэвана[9].

Ужо ў 1838 годзе, пасля прытоку імігрантаў з Персіі і Турцыі, армяне складалі палову ад 165,000 жыхароў правінцыі. Сюды таксама пераязджалі армяне з іншых частак Закаўказзя, але асноўнай крыніцай павелічэння армянскага насельніцтва заставаўся пастаянны паток уцекачоў з Турцыі[3].

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Праект герба для Армянскай вобласці прапанаваў па сваёй ініцыятыве прэзідэнт Расійскай Акадэміі навук і Акадэміі мастацтваў А. Аленін. Пасля невялікіх дапрацовак Мікалай I 27 лютага 1833 г. зацвердзіў яго малюнак герба:

«На стратным шчыце ў сярэдзіне галоўнага адлюстраваны на блакітнай падлозе серабрысты, снежны верх гары Арарата, у серабрыстых жа аблоках; на вяршыні гары каўчэг, увесь залаты. У ніжнім аддзяленні агульны герб прымае выгляд напалову падзеленага шчыта, у адной частцы, направа, у чырвоным полі бачна старажытная карона армянскіх цароў. Карона ўся залатая, мае зорку срэбную і абсыпана перламі, павязка ж і падкладка блакітныя. У іншай частцы, налева, у зялёным полі адлюстравана царква Эчміядзінская, уся срэбная, часткі і крыжы залатыя. У верхнім аддзяленні герба ў залатой падлозе пададзены расійскі арол, які трымае як накладны шчыт, гэтак і абодва ніжнія падзелы агульнага шчыта. Над усім гербам пастаўлена імператарская карона».

Багатая сімволіка «гаваркога» герба. Цэнтральную фігуру герба складае гара Арарат з Ноевым каўчэгам. Армянская карона сімвалізуе былую веліч Арменіі. Эчміядзін — адзін з першых у свеце хрысціянскіх храмаў — паказвае старажытныя вытокі армянскага царства, кажа пра веравызнанне армян. Далучаная да Расіі «сілай расійскай імператарскай зброі» Арменія з гэтага часу павінна помніць пра заступніцтва Расіі, таму на яе гербе мы бачым атрыбуты самадзяржаўнай Расіі: двухгаловага арла і імператарскую карону. Думаецца, што пры складанні малюнка герба А. Аленін не гэтак трымаўся правілаў геральдыкі, як выяўляў ідэалогію самадзяржаўя. Гісторыя стварэння герба Армянскай вобласці яшчэ раз пацвярджае, што вобласці фармальна былі дадзены некаторыя прывілеі, бо толькі ў гэтым выпадку пры складанні тэрытарыяльнага герба старанна правяралі, ці быў раней герб, кім падараваны, а ў выпадку яго адсутнасці складалі новы герб з улікам гістарычнага мінулага краю, яго традыцый і асаблівасцей[10].

Зноскі

  1. Armenia: un homenaje cultural a la ciudad en sus 75 años de vida, P.10

    The Armenian oblast was only 8,000 square miles in area, but it included the fertile Araxes Valley and much of the Ararat Plain

  2. Акты Каўказскай Археаграфічнай Камісіі. т. VII, док. № 437
  3. 3,0 3,1 3,2 Richard G. Hovannisian. Armenia on the Road to Independence, 1918. — 1967. — С. 9-10.
  4. Полное собрание законов Российской империи, собрание 2-е, т. XV, ст. 13368
  5. George A. Bournoutian The Population of Persian Armenia Prior to and Immediately Following its Annexation to the Russian Empire: 1826-1832 (англ.)  // Conference on "NATIONALISM AND SOCIAL CHANGE IN TRANSCAUCASIN". — 1980. — № 91. — С. 11.
  6. История Востока. В 6 томах. Том 3. Восток на рубеже средневековья и нового времени. XVI-XVIII вв. Глава 5. Государство Сефевидов в XVI — начале XVIII в.:
  7. 7,0 7,1 Джордж Бурнуцян. Раздзел «Eastern Armenia from the Seventeenth Century to Russian Annexation» у кнізе «The Armenian People From Ancient to Modern Times, Volume II: Foreign Dominion to Statehood: The Fifteenth Century to the Twentieth Century». Пад рэдакцыяй Р. Аванісяна. Стар. 96:
  8. А. Новосельцев, В. Пашуто, Л. Черепнин. Пути развития феодализма. — М.: Наука, 1972. — С. 47.:
  9. 9,0 9,1 Джордж Бурнуцян. «The Politics of Demography: Misuse of Sources on the Armenian Population of Mountainous Karabakh Архівавана 19 жніўня 2010 года.»:
  10. М. ЦУГУНЯН К ИСТОРИИ СОЗДАНИЯ ГЕРБА АРМЯНСКОЙ ОБЛАСТИ.