Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армянскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт
арм.: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա
Арыгінальная назва арм.: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա
Міжнародная назва англ.: State Academy of Fine Arts of Armenia
Заснаваны 1945
Размяшчэнне Ерэван
Сайт safa.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (арм.: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ерэван.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1945 годзе як Ерэванскі мастацкі інстытут, які ў 1953 годзе быў аб'яднаны з Ерэванскім тэатральным інстытутам і дзейнічаў у складзе Ерэванскага мастацка-тэатральнага інстытута па 1994 года. З 1994 года, пасля падзелу Ерэванскага дзяржаўнага мастацка-тэатральнага інстытута на Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і Ерэванскую дзяржаўную мастацкую акадэмію, набывае самастойнасць і дзейнічае па цяперашні час. У 2017 годзе акадэмія перайменавалася ў Армянскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Напрамкі навучання і структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жывапіс (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Скульптура (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Графіка (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Прыкладное выяўленчае мастацтва (факультэт выяўленчых мастацтваў)
  • Дызайн (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
  • Дызайн камп'ютэрнай графікі (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
  • Дызайн адзення (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
  • Гісторыя і тэорыя выяўленчага мастацтва (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]