Армянская сістэма злічэння
| Сістэмы злічэння ў культуры | |
|---|---|
| Інда-арабская сістэма злічэння | |
| Арабская Індыйская Тамільская Бірманская |
Кхмерская Лаоская Мангольская Тайская |
| Усходнеазіяцкія сістэма злічэння | |
| Кітайская Японская Сучжоу Карэйская |
В'етнамская Лічыльныя палачкі |
| Алфавітныя сістэмы злічэння | |
| Абджадыя Армянская Арыябхата Кірылічная |
Грэчаская Эфіопская Яўрэйская Катапаядзі |
| Іншыя сістэмы | |
| Вавілонская Егіпецкая Этруская Рымская |
Аттычная Кіпу Майская |
| Пазіцыйныя сістэмы злічэння | |
| Дзесятковая сістэма злічэння (10) | |
| 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 12, 16, 20, 60 | |
| Нега-пазіцыйная сістэма злічэння | |
| Сіметрычная сістэма злічэння | |
| Змешаныя сістэмы злічэння | |
| Сістэма злічэння Фібаначчы | |
| Непазіцыйныя сістэма злічэння | |
| Адзінкавая (унарная) сістэма злічэння | |
| Спіс сістэм злічэння | |
| Культура Арменіі |
|---|
| Літаратура |
| Архітэктура |
| Музыка |
| Тэатр |
| Танец |
| Адзенне |
| Дыван |
| Мініяцюра |
| Выяўленчае мастацтва |
| Міфалогія |
| Кнігадрукаванне |
| Адукацыя |
| Кіно |
| Каляндар |
| Сістэма злічэння |
| Права |
| Кулінарыя |
Армянская сістэма злічэння — гістарычная сістэма злічэння, створаная з выкарыстаннем маюскулаў (вялікіх літар) армянскага алфавіта.
У старой сістэме не было пазначэння для лічбы нуль, а лікавыя значэнні асобных літар падсумоўваліся. Прынцыпы, што ляжаць у грунце гэтай сістэмы, такія ж, як у старажытнагрэчаскім злічэнні і старажытнаяўрэйскім злічэнні. У сучаснай Арменіі выкарыстоўваюцца добра ўсім вядомыя арабскія лічбы. Армянскімі ж лічбамі карыстаюцца больш-менш падобна рымскім лічбам у сучаснай англійскай мове, прыкладам: Գարեգին Բ. азначае Гарэгін II і Գ. գլուխ азначат Раздзел III (у загалоўку).
| Армянскія | Транслітарацыя | Арабскія (Індыйскія) |
|---|---|---|
| Ա | Айб | 1 |
| Բ | Бен | 2 |
| Գ | Гім | 3 |
| Դ | Да | 4 |
| Ե | Еч | 5 |
| Զ | За | 6 |
| Է | Э | 7 |
| Ը | Т | 8 |
| Թ | Тhо | 9 |
| Ժ | Жэ | 10 |
| Ի | Іні | 20 |
| Լ | Люн | 30 |
| Խ | Хе | 40 |
| Ծ | Tза | 50 |
| Կ | Кен | 60 |
| Հ | Һо | 70 |
| Ձ | Дза | 80 |
| Ղ | Гхат | 90 |
| Ճ | Тжэ | 100 |
| Մ | Мен | 200 |
| Յ | Һі | 300 |
| Ն | Ну | 400 |
| Շ | Ша | 500 |
| Ո | Во | 600 |
| Չ | Ча | 700 |
| Պ | Пэ | 800 |
| Ջ | Джэ | 900 |
| Ռ | Ра | 1000 |
| Ս | Се | 2000 |
| Վ | Веў | 3000 |
| Տ | Цюн | 4000 |
| Ր | Рэ | 5000 |
| Ց | Цо | 6000 |
| Ւ | Һюн | 7000 |
| Փ | Пhюр | 8000 |
| Ք | Кhе | 9000 |
Алгарытм
[правіць | правіць зыходнік]Лікі ў армянскай сістэме злічэння атрымваюцца шляхам простага складання. Армянскія лічэбнікі пішуцца злева направа (як у армянскай мове). Хоць парадак лічбаў не мае значэння, бо выконваецца проста складанне, прынята запісваць іх у парадку змяншэння значэння.
Прыклады:
- ՌՋՀԵ = 1975 = 1000 + 900 + 70 + 5
- ՍՄԻԲ = 2222 = 2000 + 200 + 20 + 2
- ՍԴ = 2004 = 2000 + 4
- ՃԻ = 120 = 100 + 20
- Ծ = 50
Для лікаў, перавышальных 9000, над адпаведнай літарай малюецца рыса, што азначае множанне лікавага значэння на 10000; г.зн. 10000 пазначаецца літарай Ա з рысай над ёй, 20000 пазначаецца літарай Բ з рысай над ёй і г.д.