Армянскі нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва
| Армянскі нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва | |
|---|---|
| арм.: Ճարտարապետության և շինարարարության Հայաստանի ազգային համալսարան | |
| |
| | |
| Арыгінальная назва | арм.: Ճարտարապետության և շինարարարության Հայաստանի ազգային համալսարան |
| Міжнародная назва | англ.: National University of Architecture and Construction of Armenia |
| Заснаваны | 1921 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Ерэван |
| Сайт | nuaca.am |
Армянскі нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва (арм.: Ճարտարապետության և շինարարարության Հայաստանի ազգային համալսարան) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Ерэван.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1921 годзе пры нядаўна створаным Ерэванскім дзяржаўным універсітэце адкрылася тэхнічнае вучылішча, якое выпусціла сваіх першых студэнтаў у 1928 годзе. У ліпені 1930 года быў створаны Армянскі будаўнічы інстытут, які на гэтым этапе меў кафедры архітэктуры і будаўніцтва, гідралогіі і хімічнай інжынерыі. 11 ліпеня 1989 года на базе адпаведных кафедраў і кафедраў Армянскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта пастановай Савета Міністраў Армянскай ССР быў створаны архітэктурна-будаўнічы інстытут. У 2000 годзе ён быў перайменаваны ў Ерэванскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы щніверсітэт. У 2014 годзе універсітэт быў перайменаваны ў Армянскі нацыянальны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт архітэктуры
- Факультэт дызайну
- Факультэт будаўніцтва
- Факультэт гарадской эканомікі і экалогіі
- Факультэт кіраўніцтва і тэхналогій
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
