Арміній
| Арміній | |
|---|---|
| | |
| Нараджэнне |
каля 17 да н.э.[1][2][…] |
| Смерць |
каля 21[3][4][…] |
| Імя пры нараджэнні | мова, якая не падтрымліваецца: Herman[2] |
| Бацька | Segimer[d][1][2][…] |
| Жонка | Thusnelda[d][2] |
| Дзеці | Thumelicus[d][5][6] |
| Грамадзянства | |
| Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] |
| Званне | praefectus cohortis[d] |
| Бітвы | |
Арміній (лац.: Arminius, 16 да н.э. — каля 21 года) — правадыр германскага племя херускаў[8], які нанёс рымлянам у 9 годзе адно з найбольш сур’ёзных паражэнняў у Тэўтабургскім лесе.
У XIX стагоддзі, калі ў краінах Еўропы назіраўся рост нацыянальнай самасвядомасці, Арміній у вобразе херуска Германа стаў асобай міфалагічнай і сімвалічнай фігурай у Германіі. Гэтым перыядам датуюцца шматлікія помнікі, такія як, да прыкладу, манумент у Тэўтабургскім лесе каля г. Дэтмальда (1835—1875).
Жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Як паведамляе старажытнарымскі гісторык Тацыт, Арміній, які нарадзіўся ў 16 годзе да н.э., быў сынам правадыра херускаў Сегімера.
Па сведчанні Тацыта, з 4 года Арміній стаў начальнікам дапаможных войскаў, якія складаліся з херускаў, вывучыў лацінскую мову і рымскую ваенную справу (Тацыт, «Аналы», II 10). Пры гэтым яму атрымалася ганаравацца звання вершніка і стаць грамадзянінам Рыма (Велей, II 118).
Каля 7—8 года Арміній вярнуўся на радзіму, дзе праз год узначаліў паўстанне супраць рымлян. У лютай бітве ў Тэўтабургскім лесе Армінію атрымалася разбіць 17, 18 і 19-ы легіёны, шэсць кагорт і тры конныя алы (Велей, II 117 1). Рымскімі войскамі ў гэтай бітве камандаваў намеснік Публій Квінтылій Вар.
Чакаючы наступных канфліктаў з Рымам, Арміній спрабаваў скласці саюз з царом племя маркаманаў Марабодам. Але Марабод адпрэчыў прапанову Армінія (Велей, II 119, 5).
У 14—15 гадах узначаліў кааліцыю германскіх плямёнаў у супрацьстаянні карным экспедыцыям пад камандаваннем Германіка. Па сведчанні Тацыта («Аналы», II 18-22), нягледзячы на рознае асвятленне гэтых падзей, найбольшым поспехам рымлян у гэтай кампаніі, як відаць, было ўзяцце ў палон жонкі Армінія Туснельды («Аналы», I 55).
У 17 годзе Арміній вёў паспяховы ваенны паход супраць Марабода, які быў вымушаны бегчы ў Багемію (Тацыт, «Аналы», II 46). Але поспех ваеннай кампаніі Армінія не быў працяглым, з прычыны таго, што ён быў вымушаны душыць супраціўленне знаці. У 21 г. н. э. Арміній быў забіты сваімі прыбліжанамі[9]; паводле Тацыта — Сегестам, бацькам сваёй жонкі Туснельды («Аналы», II 88).
Туснельда патрапіла ў палон да Германіка ў 15 годзе. У той час яна была цяжарная і ўжо ў палоне нарадзіла сына Тумеліка, які вырас у Равене. Урывак з прац Тацыта, дзе апавядаецца пра яго лёс, не дайшоў да нас. Хутчэй за ўсё, да 47 года яго ўжо не было ў жывых.
Тацыт пра Армінія
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнарымскі гісторык Тацыт ганараваў Армінія, які нанёс рымлянам адно з самых сур’ёзных паражэнняў, такімі словамі:
«Бясспрэчна, ён быў вызваліцелем Германіі і, што адрознівае яго ад іншых цароў і военачальнікаў, ён кінуў рымлянам выклік, калі іх дзяржава была ў росквіце сіл, а не ў заняпадзе. У бітвах поспех не заўсёды спадарожнічаў яму, але ў вайне ён заставаўся непераможным. Пражыў ён трыццаць сем гадоў, з якіх дванаццаць доўжылася яго кіраванне. Плямёны варвараў апяваюць яго і дагэтуль…»
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Оперы «Арміній» былі напісаны кампазітарамі Біберам (1692) і Гендэлем (1736).
У гонар яго названы футбольны клуб «Армінія» з горада Білефельда, размешчанага на высечаных тэрыторыях Тэўтабургскага лесу.
Зноскі
- 1 2 Арминий // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 3. — С. 48.
- 1 2 3 4 Герман // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. VIIIа. — С. 529–530.
- ↑ Tacitus 88 // The Annals — Vol. 2.
- ↑ Arminius // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 2. — P. 576.
- ↑ Любкер Ф. Arminius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 158–159.
- ↑ Любкер Ф. Thumelicus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1387.
- ↑ Rohden P. v. Arminius 1 // Pauly-Wissowa Band II,1 — 1895.
- ↑ Арминий, предводитель херусков // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Егер, Оскар. Арминий и Маробод // Всемирная история: В 4 томах. — СПб, 1997. — Т. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На нямецкай мове: