Армін Вамберы
| Армін Вамберы | |
|---|---|
| венг.: Vámbéry Ármin | |
| | |
| Дата нараджэння | 19 сакавіка 1832[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 верасня 1913[2] (81 год) ці 19 верасня 1913[3] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Rustem Vambery[d] |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, пісьменнік, усходазнавец, географ, цюрколаг |
| Навуковая сфера | мовазнаўства |
| Месца працы | |
| Член у | |
| Подпіс |
|
А́рмін Ва́мберы, сапраўднае імя Ге́рман Ба́мбергер (венг.: Vámbéry Ármin, ням.: Hermann Bamberger; 19 сакавіка 1832, Сердагелі, Венгрыя, цяпер г. Дунайска-Стрэда, Славакія — 15 верасня 1913, Будапешт) — венгерскі мовазнавец-цюрколаг, этнограф, даследчык Цэнтральнай Азіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1857—1863 гг. у Канстанцінопалі (Стамбул). У 1863—1864 гг. пад выглядам дэрвіша зрабіў падарожжа з Персіі (Ірана) у Хіву, Бухару, Самарканд і Герат (Афганістан). З 1865 года прафесар усходніх моў Будапешцкага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Апісанне падарожжа — важная крыніца звестак па геаграфіі, эканоміцы, гісторыі, грамадскіх адносінах, побыце і культуры народаў Сярэдняй Азіі другой палове XIX ст. Вамберы пакінуў навуковыя працы па чагатайскай, уйгурскай, цюркска-татарскіх, угра-фінскіх і іншых мовах.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Рэлігіязнавец Джон Гордан Мелтан адзначае, што Вамберы быў добра знаёмы з Брэмам Стокерам, кансультаваў яго па гісторыі і этнаграфіі Трансільваніі, і верагодна стаў правобразам прафесара Абрахама Ван Хельсінга ў яго знакамітым рамане «Дракула» (1897)[6].
Зноскі
- ↑ Ármin Vámbéry // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Tóth V. Nemzeti nagylétünk nagy temetője. A Fiumei Úti Sírkert és a Salgótarjáni utcai zsidó temető adattára — Будапешт: National Heritage Institute, 2018. — С. 119.
- ↑ https://temeto.envimap.hu/content/photos_normal/7be4bfab-3233-44ff-87f8-364dba1656b2_18_1_0_1_13vmbryrmin.jpg
- ↑ Дж. Гордон Мелтон Энциклопедия вампиров, Глава 3, Ван Хельсинг. — Ростов н/Д.: Феникс, 1998 год — 639 с. — ISBN 5-222-00405-8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вамберы Армін. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Армін Вамберы
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1832 годзе
- Нарадзіліся ў Браціслаўскім краі
- Памерлі 15 верасня
- Памерлі ў 1913 годзе
- Памерлі 19 верасня
- Памерлі ў Будапешце
- Пахаваныя на могілках Керэпешы
- Выкладчыкі Будапешцкага ўніверсітэта
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Паліглоты
- Шматмоўныя пісьменнікі
- Вучоныя Венгрыі
- Падарожнікі Венгрыі
- Постаці венгерскага ўсходазнаўства
- Падарожнікі ў Персію
- Даследчыкі Азіі
- Гісторыкі Венгрыі