Арнаўт Даніэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнаўт Даніэль
Arnaut Danièl
Ілюстрацыя з манускрыпта XIII стагоддзя
Род дзейнасці правансальскі трубадур
Дата нараджэння каля 1150 года
Месца нараджэння
Дата смерці пасля 1210 года
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арнаўт Даніэль (акс.: Arnaut Danièl; таксама Арнальда, або Арно) — правансальскі трубадур; жыў у канцы XII стагоддзя пры двары Рычарда I, караля англійскага, і пры дварах паўднёвай Францыі, гады творчасці 1180—1195.

Біяграфія. Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дваранін з нараджэння, атрымаў адукацыю, але, як паведамляе яго сярэднявечная «біяграфія», «пакінуў навукі дзеля спеву».

Лірыка Даніэля туманная, вершы нязграбныя. Сярэднявечны аўтар яго жыццяпісу заўважае, што ён «абраў род твора ў вытанчаных рыфмах, так што песні яго нялёгка ні зразумець, ні запомніць». Але Дантэ высока цаніў яго рыцарска-прыдворныя песні і называў Даніэля «першым спеваком кахання». У XXVI песні «Боскай камедыі» ад асобы паэта Гвіда Гвініцэлі ён называе Даніэля лепшым паэтам.

Творчасць Даніэля — росквіт цёмнага стылю. Даніэль першы з трубадураў стаў пісаць свае творы ў форме сексціны. Яго сексціна Lo ferm voler qu’el cor m’intra («Сляпую страсць, што ў сэрца ўваходзіць…») паслужыла ўзорам для пераймання такім паэтам як Дантэ і Петрарка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]