Арнольд Меры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнольд Меры
эст.: Arnold Meri
Дата нараджэння 1 ліпеня 1919(1919-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2009(2009-03-27)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Пашаны ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арнольд Меры (1 ліпеня 1919, Талін, Эстонія27 сакавіка 2009, Талін, Эстонія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, ганаровы старшыня Антыфашысцкага камітэту Эстоніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1926 года жыў з сям'ёй у Югаславіі. У 1938 сям'я вярнулася ў Эстонію, дзе Арнольд быў прызваны ў армію. Пасля далучэння Эстоніі да СССР абраны ў гарадской камітэт камсамолу Таліна, і яму было даручана ствараць камсамольскія арганізацыі ў арміі. Пасля ператварэння арміі ў 22-і Эстонскі корпус, ён быў прызначаны намеснікам палітрука 415-га радыёбатальёна.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года, прыняўшы першы бой у раёне горада Порхаў Пскоўскай вобласці.

17 ліпеня 1941 года праціўнік, фарсіраваўшы раку Шалонь, пачаў наступленне на горад Дно. На батальён быў скінуты дэсант. У цяжкіх умовах, калі пачалося адступленне байцоў, Арнольд Меры спыніў іх і арганізаваў абарону. У баю ён быў чатырохразова паранены (у правую руку, у калена, у бядро, у грудзі), але працягваў камандаваць. Планы праціўніка па выхадзе да шашы «Порхаў — Дно» былі сарваныя[2]

Меры стаў першым эстонцам, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза, якое было яму прысвоена 15 жніўня 1941 года за дзеянні ў гэтым баі.

Пасля лячэння Арнольд Меры вучыўся ў Маскоўскім ваенна-інжынерным вычылішчы, служыў намеснікам начальніка палітаддзела 249-й Эстонскай дывізіі і 8-га Эстонскага стралковага корпуса.

У чэрвені 1945 года Арнольд Меры быў дэмабілізаваны з арміі і накіраваны на радзіму, дзе яго абралі першым сакратаром ЦК камсамола Эстоніі. У 1949 годзе ён паступіў у Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б). Тады жа накіраваны на востраў Хіюмаа ў якасці партыйнага ўпаўнаважанага для правядзення дэпартацый, што пасля паслужыла падставай для абвінавачвання яго ў дачыненні да злачынстваў супраць людскасці[3].

У 1951 годзе па даносу яго выключылі з ВПШ і пазбавілі дзяржаўных узнагарод. Ён з'ехаў з сям'ёй у Эстонію і працаваў столярам, а пасля пераехаў у Горна-Алтайск. У 1956 годзе пасля XX з'езду КПСС ён быў рэабілітаваны і яму вярнулі званне Героя Савецкага Саюза. Ён скончыў ВПШ і працаваў выкладчыкам палітэканоміі ў Горана-Алтайскім педагагічным інстытуце.

З 1960 года Арнольд Меры працуе ў Эстоніі на кіруючых пасадах у міністэрстве асветы Эстонскай ССР. У 1979 годзе ён стаў старшынёй прэзідыўма Эстонскага таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі дзяржавамі. На пенсію Арнольд Меры сыйшоў у 1989 годзе. У апошнія гады жыцця Арнольд Меры узначальваў Антыфашысцкі камітэт Эстоніі.

Зноскі