Перайсці да зместу

Арнольд Уладзіміравіч Пячэрскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнольд Уладзіміравіч Пячэрскі
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1963
Дата смерці 1999
Партыя

Арнольд Уладзіміравіч Пячэрскі (рус. Арнольд Владимирович Печерский) (1963 — 1999) — беларускі прадпрымальнік, а таксама грамадскі і палітычны дзеяч.

Стваральнік прафсаюза прадпрымальнікаў. Член прафсаюза «Садружнасць». Член партыі БНФ і актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі. З 1997 г. член стачкама прадпрымальнікаў Беларусі і кіраўнік стачкама прадпрымальнікаў па г. Мінску і Мінскай вобласці[1]. Арганізатар забастовак прадпрымальнікаў на рынках «Дынама» і «Ждановічы». Паводле ўспамінаў А. Макаева (нам. старшыні Руху салідарнасці "Разам"): "фінансаваў некалькі юрыстаў, якія па “гарачай лініі” аказвалі бясплатную дапамогу беларускім прадпрымальнікам па розных пытаннях; дапамагаў Вячаславу Сіўчыку выдаваць прадпрымальніцкі бюлетэнь “Кірмаш”"[2]. Давераная асоба М. Чыгіра падчас удзелу апошняга ў прэзідэнцкіх выбарах 1999 г.

24 красавіка 1999 г. вяртяючыся з Масквы па справах свайго бізнеса, А. Пячэрскі патрапіў у аварыю на трасе Масква-Мінск у раёне горада Крупкі, у якой загінуў. Гэты дзень адзначаецца беларускай апазіцыяй, як дзень памяці Арнольда Пячэрскага [1] Архівавана 28 красавіка 2013.[2](недаступная спасылка)[3](недаступная спасылка)[4]. 27 красавіка пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Існуюць 2 асноўныя версіі яго гібелі. Афіцыйная: вадзіцель Пячэрскага заснуў за рулём і машына сутыкнулася з дарожна-будаўнічай тэхнікай[3]. Альтэрнатыўная: "ягоная смерць супала ў часе са смерцю Карпенкі, знікненнем Ганчара, Захаранкі» (некаторых іншых лідараў беларускай апазіцыі) і мае дачыненне да гэтых смярцей і знікненняў[4][5]" і да яго смерці могуць мець дачыненне ўлады Беларусі. Паведамленне пра смерць А. Пячэрскага ўвайшло ў штогадовы агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за 1999 г[6].

Зноскі