Арнольфа дзі Камбіа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арнольфа дзі Камбіа
Arnolfo di cambio.JPG
Дата нараджэння:

каля 1240[1][2][3]

Месца нараджэння:

Коле-дзі-Валь-д'Эльса, правінцыя Сіена[d], Таскана, Італія

Дата смерці:

да 1310

Месца смерці:

Фларэнцыя, Фларэнційская рэспубліка

Працы і дасягненні
Найважнейшыя пабудовы:

грабніца кардынала дэ Брэй (1228);
царква Сан-Даменіка ў Арвіета (1282);
царква Санта-Крочэ (будаўніцтва было распачата ў канцы XIII ст.);
сумесна з Нікало і Джавані Пізана — фантан Маджорэ на плошчы ў Перуджы (1278)

Commons-logo.svg Арнольфа дзі Камбіа на Вікісховішчы

Арнольфа дзі Ка́мбіа (італ.: Arnolfo di Cambio, каля 1245 — да 1310, Фларэнцыя) — італьянскі скульптар і архітэктар, прадстаўнік Протарэнесансу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фантан Маджорэ ў Перуджы

Нарадзіўся ў Коле-дзі-Валь-д'Эльса. Быў галоўным памочнікам Нікало Пізана ў працы над мармуровай кафедрай сабора ў Сіене (1265—1268). Неўзабаве пачаў працаваць самастойна ў жанры надмагільнай скульптуры. У 1266—1267 гадах дзі Камбіа знаходзіўся ў Рыме, на Капітоліі захавалася статуя караля Карла I Анжуйскага яго працы. Каля 1282 года ён скончыў помнік кардынала дэ Брэй у царкве Сан Даменіка ў Арвіета. Статую Мадонны на грабніцы кардынала дзі Камбіа стварыў з пераробленай статуі рымскай багіні Дастатку. Магчыма, што і праект сабора належыць дзі Камбіа. У Рыме дзі Камбіа пазнаёміўся з касматэска — дэкаратыўным стылем, тыповым для гэтага горада. Уплыў касматэска можна бачыць у працах скульптара для базілік Сан-Паала-фуоры-ле-Мура (1285) і Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ (1293). Тады ж стварыў батлейкі для Санта-Марыя-Маджорэ і Санта-Марыя-ін-Арачэлі, помнік папу Баніфацыю VIII (1300) і бронзавую статую Святога Пятра ў базіліцы Святога Пятра. У 1294—1295 гадах ён працаваў у Фларэнцыі, галоўным чынам у якасці архітэктара. Паводле Джорджа Вазары, дзі Камбіа адказваў за будаўніцтва кафедральнага сабора горада, для якога ён выканаў статуі, якія ўпрыгожвалі ніжнюю частку фасада (страчана ў 1589 годзе). Ацалелыя скульптуры ў наш час знаходзяцца ў музеі сабора. Акрамя таго, дзі Камбіа спраектаваў царкву Санта-Крочэ. Вазары таксама прыпісваў яму стварэнне плана новага горада Сан-Джавані-Вальдарна. Адна з лепшых прац майстра, — створаны сумесна з Нікало і Джавані Пізана фантан Маджорэ на плошчы ў Перуджы (1278). Фантан упрыгожвалі шматлікія статуі і рэльефы. З гэтага фантана забаранялася паіць жывёл і набіраць ваду ў брудны посуд. Фігуры, выкананыя для фантана, захаваліся ў фрагментах.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118645927 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Arnolfo di Cambio // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arnolfo di Cambio // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tomasi, Michele (February 2007). «Lo stil novo del Gotico italiano». Medioevo (121): pp. 32-46.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]