Перайсці да зместу

Арно Алан Пензіяс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арно Алан Пензіяс
англ.: Arno Allan Penzias
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Дата нараджэння 26 красавіка 1933(1933-04-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 студзеня 2024(2024-01-22)[4][5][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, фізік
Навуковая сфера фізіка і касмалогія[3]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Чарлз Хард Таўнс[3]
Вядомы як першаадкрывальнік касмічнага мікрахвалевага фонавага выпраменьвання
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арно Алан Пензіяс (англ.: Arno Allan Penzias; 26 красавіка 1933, Мюнхен, Германія — 22 студзеня 2024) — амерыканскі астрафізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978) за адкрыццё касмічнага мікрахвалевага фонавага выпраменьвання.

Нарадзіўся 26 красавіка 1933 года ў Германіі ў яўрэйскай сям’і. Ва ўзросце шасці гадоў праз праграму «Кіндэртранспарт» быў эвакуіраваны ў Вялікабрытанію. Праз некалькі тыдняў з нацысцкай Германіі збеглі і яго бацькі, а ў 1940 годзе сям’я пасялілася ў ЗША. Скончыў Нью-Ёркскі Сіці-каледж (1954), Калумбійскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра (1958) і ступень доктара (1962). З 1963 года — навуковы супрацоўнік кампаніі «Bell Telephone Laboratories». У 1976—1979 ўзначальвае даследаванні ў галіне фізікі радыёхваль, якія праводзяцца кампаніяй. З 1979 года — дырэктар-распарадчык ўсёй праграмы даследаванняў кампаніі «Bell Telephone Laboratories».

Навуковыя дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстаўшы мазер ў якасці ўзмацняльніка ў мікрахвалевым прыёмніку, Арно Пензіяс вырашыў задачу павелічэння дакладнасці налады антэны, змясціўшы ўнутры антэны другі прыёмнік, нацэлены на зададзеную крыніцу выпраменьвання. З дапамогай гэтай антэны ён выявіў у міжзоркавай прасторы малекулу гідраксіла. З 1963 года, аб’яднаўшыся з фізікам Робертам Вільсанам, пачаў прыстасоўваць рупарную антэну для выкарыстання ў радыёастраноміі. Дакладная налада і звышвысокая адчувальнасць яе ўзмацняльніка дазволілі навукоўцам вымераць інтэнсіўнасць пазаземных радыёкрыніц. Дапоўніўшы ўстаноўку фільтрам ад радыёперашкод, навукоўцы атрымалі магчымасць вымяраць інтэнсіўнасць фонавага выпраменьвання любога ўчастка неба паблізу вывучаемай крыніцы. У 1964 навукоўцы, выкарыстаўшы сваю сістэму для вымярэння радыёсігналаў Касіяпеі А, выявілі рэліктавае выпраменьванне, што паставіла кропку ў спрэчцы паміж прыхільнікамі гарачым і халодным Сусветам у рамках тэорыі Вялікага выбуху на карысць першы. Пабудаваўшы прыёмнік, здольны дэтэктаваць выпраменьванне з даўжынёй хвалі парадку міліметра і далучыўшы яго да 36-футавага радыётэлескопу, навукоўцы выявілі аксід вугляроду і яшчэ шэсць міжзоркавых малекул. За адкрыццё рэліктавага выпраменьвання Пензіяс (сумесна з Вільсанам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы (чвэрць прэміі за 1978, палову прэміі за гэты год атрымаў Пётр Капіца, а астатнюю чвэрць Вільсан).

Зноскі

  1. Arno Penzias // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arno (Arnold) Allen Penzias // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 3 4 5 6 Kellermann K. I. Arno Allan Penzias (1933–2024): A visionary explorer of the Universe // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. R. Berenbaum[Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 2024. — Vol. 121, Iss. 19. — ISSN 0027-8424; 1091-6490doi:10.1073/PNAS.2405969121
  4. 1 2 Arno A. Penzias, 90, Dies; Nobel Physicist Confirmed Big Bang Theory — 2024. Праверана 23 студзеня 2024.
  5. 1 2 Hafner K. Arno A. Penzias, 90, Dies; Nobel Physicist Confirmed Big Bang Theory — 2024. — ISSN 0362-4331 Праверана 23 студзеня 2024.
  6. Arno A. Penzias – NAS Праверана 28 жніўня 2025.
  7. https://web.archive.org/web/20060618090021/http://amacad.org/publications/BookofMembers/ChapterP.pdf — С. 320.
  8. Dr. Arno A. Penzias Праверана 28 жніўня 2025.
  9. Notable Names Database — 2002.