Арома-самалійскія сутыкненні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арома-самалійскія сутыкненні
Асноўны канфлікт: Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Дата з 14 снежня 2016 па
Месца памежныя раёны штатаў Аромія і Самалі
Прычына тэрытарыяльная спрэчка, засуха і канкурэнцыя за землі
Статус працягваецца
Праціўнікі
Аромія Самалі
Камандуючыя
Лема Мегерса,
Шымеліс Абдзіса
Абдзі Махамуд Амар (арыштаваны[1]),
Мустафа Мухумед Амар
Агульныя страты
±1000 забітых (на пачатак 2019)
1,5 млн перамешчаных асоб (на пачатак 2021)

Арома-самалійскія сутыкненні — серыя ўзброеных сутычак паміж жыхарамі эфіопскіх штатаў Аромія і Самалі. Супрацьстаянне выклікана канфліктам фермераў-арома і жывёлагадоўцаў-самалійцаў, з прычыны невыразна праведзеных межаў паміж рэгіёнамі і абшчынамі.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе быў праведзены рэферэндум па больш за 420 спрэчных абшчын (самыя дробныя адзінкі адміністрацыйнага падзелу Эфіопіі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак). 80% былі адпраўлены ў Аромію, што прывяло да ўцёкаў самалійцаў з гэтых раёнаў. Насельніцтва ў гэтай вобласці падвяргалася вялізнага ціску і пераследу з боку самалійскай адміністрацыі, таму прагаласавала за тое, каб далучыцца да рэгіёну Аромія[2].

У 2016 годзе адбылася моцная засуха, што паставіла самалійскіх жывёлагадоўцаў і аромскіх фермераў ва ўмовы жорсткай канкурэнцыі. Сяляне пачалі заходзіць на землі суседзяў, ігнаруючы вынікі рэферэндуму[3].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Першыя ўзброеныя сутыкненні адбыліся ў снежні 2016 недалёка ад горада Дэка. У выніку прынамсі 30 чалавек загінулі, больш за 50 000 вымушаны былі бегчы. Арома заявілі, што гэты раён з’яўляецца іх спрадвечнай зямлёй, а самалійскія сем’і былі не адсюль, а з суседняга рэгіёну. Падчас інцыдэнтаў прадстаўнікі абодвух народнасцяў пачалі помсціць адзін аднаму за забойства кожнага супляменніка, што толькі абвастрыла сітуацыю[4]. Былі зафіксаваны выпадкі рабавання школ і нападаў на адміністрацыйныя будынкі, дзе праводзіліся забойства дзяржаўных служачых. Арома паведамлялі аб масавых згвалтаваннях з боку самалійцаў. Самае жорсткае супрацьстаянне мела ў раёне Нэгэле. Тут у лютым—сакавіку 2017 года, па даных уладаў, загінулі больш за 100 чалавек. Актывісты арома заявілі аб значна больш высокіх лічбах[5].

20 красавіка штаты Аромія і Самалі ў Эфіопіі падпісалі пагадненне аб мірным вырашэнні спрэчак[6]. Аднак у верасні сутыкненні аднавіліся. У выніку гэтых сутычак загінулі некалькі сотняў чалавек[2][7]. Ва ўдзеле ў міжэтнічным канфлікце абвінавачаны рэгіянальныя паліцыі абодвух рэгіёнаў[3][8].

У перыяд з 12 па 15 снежня апалчэнцы арома ва Усходнім і Заходнім Харарэ ажыццявілі масавую расправу над самалійцамі, забіўшы звыш за 600 чалавек[9].

У маі 2018 года ў выніку сутыкненняў загінулі чатыры чалавекі і згарэла 200 дамоў[10]. У ліпені таго ж года апалчэнцы арома забілі 50 самалійцаў[11]. У верасні загінулі 58 чалавек. Пасля сутыкненняў у 15—16 верасня ў Адыс-Абебе пачаліся акцыі пратэсту супраць міжэтнічнага канфлікту[12]. У снежні загінуў 21 чалавек і 61 чалавек паранены, была ўжыта цяжкая артылерыя. Пяць тысяч мірных жыхароў з зоны этнічнага супрацьстаяння беглі ў Кенію[13].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

За 2016—2018 гады было забіта па меншай меры тысяча чалавек. Па стане на лістапад 2017 года ў выніку баявых дзеянняў было перамешчана да 400 000 чалавек[3]. Па паведамленнях, да лета 2019-га было перамешчана 1,2 мільёна чалавек[14]. На канец 2020 года гэта лічба павялічылася да 1,5[15][12].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Ethiopia police arrest ex-Somali region president Abdi Illey". AfricaNews. 27 August 2018.
  2. а б "What is behind clashes in Ethiopia's Oromia and Somali regions?". BBC News. 18 September 2017. Праверана 25 November 2017.
  3. а б в "Ethnic violence displaces hundreds of thousands of Ethiopians". irinnews.com. 8 November 2017. Праверана 25 November 2017.
  4. Relative calm returns after deadly clash between Oromo and Somali communities in Ethiopia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 13 лістапада 2021.
  5. Gardner, Tom. Uneasy peace and simmering conflict: the Ethiopian town where three flags fly. The Guardian (16 мая 2017).
  6. Oromia, Somali states agree to peacefully solve border dispute (21 красавіка 2017).
  7. 'Hundreds' dead in Ethiopia ethnic clashes " Capital News (26 верасня 2017).
  8. Shaban, Abdur Rahman Alfa (13 August 2018). "Ethiopia's Liyu police blamed for deadly attacks in Oromia region". Africa News. Архівавана з арыгінала 13 August 2018.
  9. Degaanka Harar (Hararghe): Taariikhda Soomaalida iyo Oromada & xasuuqa 2017 ee Hawadaay iyo Balbaleyti (англ.). Caasimada Online (20 ліпеня 2018). Праверана 7 кастрычніка 2019.
  10. Four People killed, Over 200 Houses Torched in Renewed Somali-Oromo Clashes – Halbeeg News.
  11. Oromo militias killed 50 Somalis; displaced hundreds as tit for tat violence spiraled out of control in Moyale - OPride.com.
  12. а б Ethiopia: Investigate police conduct after deaths of five people protesting ethnic clashes (англ.). www.amnesty.org. Праверана 23 лістапада 2020.
  13. Reuters Staff (2018-12-15). "Ethnic violence in southern Ethiopia kills 21, wounds 61 - state news". Reuters [англійская]. Праверана 2020-11-23.
  14. Displaced in Ethiopia: "I have nothing left". NRC. Праверана 19 ліпеня 2019.
  15. Ethiopia: Oromia – Somali Conflict-Induced Displacement – Situation Report No. 4 (20 June 2018) – Ethiopia | ReliefWeb.