Ароннік
| Ароннік | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Ароннік, аройнік, арум (Arum) — род кветкавых раслін сямейства ароідных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Малой і Пярэдняй Азіі. 6 відаў трапляюцца ў лясах на Каўказе, поўдні Еўрапейскай часткі Расіі і ў Сярэдняй Азіі. На Беларусі асобныя віды ў калекцыі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі.
Шматгадовыя аднадомныя травяністыя расліны вышынёй 25—30 см з шара- або яйцападобным клубнем. Лісце суцэльнае, сэрца- або дзідападобнае, бліскучае, на доўгіх чаранках. Аднаполыя кветкі ў катахах, укрытых пакрывалам белага, зеленаватага або цёмна-фіялетавага колеру. Плод — ярка-чырвоная ягада. Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Свежыя расліны атрутныя (ёсць рэчывы сапаніна-глюказіднага характару). Высушаныя клубні аронніку плямістага (Arum maculatum) і іншых відаў маюць да 25 % крухмалу, прыдатныя ў ежу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ароннік, аройнік, арум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліней К. Genera plantarum eorumque characteres naturales, secundum numerum figuram, situm, & proportionem omnium fructificationis partium — 5 — Стакгольм: 1754. — С. 413. — doi:10.5962/BHL.TITLE.746
- ↑ Linnæi C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 2. — С. 964.