Арсанмікеле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Арсанмікеле
43°46′15″ пн. ш. 11°15′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Фларэнтыйская архідыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Архітэктар Сімонэ Таленці[d], Benci di Cione Dami[d] і Neri di Fioravante[d]
Дата заснавання 1337
Сайт bargellomusei.beniculturali.it/… (італ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арсанмікеле (італ.: Orsanmichele, Or San Michele) — царква ў Фларэнцыі, унікальнае па сваёй форме і значэнні архітэктурнае збудаванне. Гэты палац выконваў падвойную функцыю гарадскога збожжасховішча і храма. Арсанмікеле была пабудавана ў перыяд з 1337 па 1350 гг. Назва царквы паходзіць ад імя жаночага манастыра VIII ст., які знаходзіўся на гэтым месцы і называўся «Сан-Мікеле ў садзе».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1240 г. на гэтым месцы ўзнік рынак, дзе ў адкрытай лоджыі з пілястрамі, якая бараніла ад дажджу, вёўся гандаль збожжам. У памяць пра царкву, якая знаходзілася на гэтым месцы, на сценах былі ўсталяваны два абразы Св. Міхаіла і Маці Божай. Апошні, як лічылася, быў цудадзейным.

Аркады першага паверху, упрыгожаныя ажурнымі вокнамі

Знешнія аркады з багата ўпрыгожанымі вокнамі з'явіліся толькі ў 1367 г. Сваю ролю ў гісторыі мастацтва царква стала гуляць толькі з 1348 г., калі Еўропу ахапіла першая хваля чумы. Царква Арсанмікеле тым часам разбагацела: тыя, хто выжыў у эпідэмію чумы, ахвяравалі парафіі з пачуцця віны ці ў пакаянне 350 тысяч флорынаў, што перавышала гадавы бюджэт горада і дазволіла царкве замовіць вялікі табернакль з мармуру. Паколькі гандаль збожжам мала спалучаўся з цудоўным табернаклем працы Арканьі, рынак быў перанесены ў іншае месца. З гэтага часу ніжні паверх Арсанмікеле служыў выключна рэлігійным мэтам, і ўпершыню ў гісторыі Фларэнцыі гандаль саступіў перад мастацтвам. Верхнія паверхі працягвалі выконваць функцыі запаснога збожжасховішча аж да пачатку XVI ст.

У XIV ст. за будынкам замацавалася новая функцыя — цэнтра рамесных цэхаў. У наступныя дзесяцігоддзі цэхавыя гільдыі ахвяравалі сродкі на стварэнне скульптур сваіх святых заступнікаў і іншых святых, якія размясціліся ў 14 нішах на чатырох вонкавых сценах царквы. Цэхавыя гільдыі былі досыць багатыя, каб наймаць вядомых мастакоў: Нані дзі Банка, Данатэла, Ларэнца Гіберці і Андрэа дэль Верок’я.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Zimmermanns, Klaus: Florenz. Köln [1984] 6. Auflage 1990, S. 85-86.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]