Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў
Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1989 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1932—1945 (з перарывам) |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў (10 снежня 1910 — 7 красавіка 1989) — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 снежня 1910 года ў вёсцы Блеўчыцы (цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць). Скончыў 9 класаў. У 1929 годзе пераехаў у Мінск, працаваў на заводах «Камунар», «Энергія». З 1934 года жыў у Маскве, працаваў шафёрам, механікам, а затым начальнікам гаража аўтабазы Цэнтрасаюза.
У РСЧА з 1932 па 1934 год, у 1939 годзе вярнуўся ў войска. У 1939 годзе скончыў Курсы ўдасканалення камсаставу.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 1-м Беларускім франтах. Быў камандзірам артылерыйскай батарэі.
Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых збудаванняў пад Тулай, прарыву блакады Ленінграда, вызваленні гарадоў Пскова, Таропца, Рыгі, узяцці горада Данцыга.
Удзельнік штурму Берліна . У ходзе вулічных баёў у Берліне 28 красавіка 1945 года Нячаеў выкаціў гаўбіцы на прамую наводку і разбурыў некалькі апорных пунктаў праціўніка. 29 красавіка некалькі гадзін яму ўдавалася весці бой у акружэнні, умела кіруючы кругавой абаронай. Быў кантужаны і паранены, але працягваў абстрэльваць непрыяцеля. Сваімі гераічнымі дзеяннямі дапамог стралковай падраздзяленням авалодаць цэнтральнай ратушай Берліна і ўзняць на яе купале савецкі сцяг.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Нячаеву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1945 годзе Нячаеў сышоў у запас у званні капітана. Жыў у горадзе Лысьва. Да 1972 года працаваў на заводзе па выпуску кухонных пліт, затым сышоў на пенсію.
Памёр 7 красавіка 1989 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» № 8971.
- Ордэн Леніна.
- Ордэн Чырвонага Сцяга.
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені.
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
- Іншыя ўзнагароды.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У Лысьве на Алеі герояў усталяваны бюст Нячаева.
Зноскі
- ↑ Арсенцій Аляксеевіч Нячаеў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў СССР
- Асобы
- Капітаны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Памерлі ў Пермскім краі