Перайсці да зместу

Арсенід галію

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арсенід галію
Агульныя
Хім. формула GaAs
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 1303-00-0
PubChem 14770; 25032019
Рэг. нумар EINECS 215-114-8
SMILES
RTECS LW8800000
ChemSpider 14087; 22199223

Арсені́д га́лію — хімічнае злучэнне галію з мыш'яком, GaAs. Сінтэтычнае монакрышталічнае рэчыва. Паўправаднік.

Шчыльнасць 5,31 г/см² (5,317 г/см³[1]). Тэмпература плаўлення 1238 °C. Цвёрдасць 4,5.

Валодае вялікай цеплаправоднасцю, п'езаэлектрычнымі, магнітастатычнымі і электрааптычнымі ўласцівасцямі.

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці паўправадніковых лазераў, тунэльных дыёдаў, дыёдаў Гана і іншых паўправадніковых прыбораў.

Зноскі

  • Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 33. — 982 с. — 100 000 экз. (руск.)