Арсеній Ігаравіч Бандарэнка
Поўнае імя | Арсеній Ігаравіч Бандарэнка | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 кастрычніка 1995[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 6 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Арсеній Бандарэнка (нар. 9 кастрычніка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
З 2012 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўская каманда спыніла існаванне, і малады абаронца ў пачатку 2016 года трэніраваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ».
Да сезона 2017 зноў рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, на гэты раз у «Прамень»[2]. Стаў асноўным абаронцам клуба і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 года арэнда была падоўжаная на сезон 2018[3]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[4].
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі.
У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Не здолеўшы атрымаць месца ў аснове, пачынаў сезон 2020 у дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[6], дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 года вярнуўся ў з арэнды «Тарпеда-БелАЗ»[7] і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель»[8].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Македоніі (1:1).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Дынама | ![]() |
16 | 0 |
2013 | дубль | Дынама | ![]() |
22 | 0 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() |
32 | 1 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
27 | 1 |
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() |
22 | 2 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() |
28 | 4 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() |
25 | 0 |
2019 | Д1 | Дняпро | ![]() |
28 | 1 |
2020 (пач.) | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
2 | 0 |
2020 (1) | Д1 | Смалявічы | ![]() |
10 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Зноскі
- ↑ Arseni Bondarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Арсений Бондаренко арендован "Лучом" у минского "Динамо"
- ↑ Футбол. Максим Плотников и Арсений Бондаренко арендованы "Лучом" у минского "Динамо"
- ↑ "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко
- ↑ Павлюковец и Бондаренко стали игроками "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи"
- ↑ Аренда Бондаренко в "Смолевичах" закончилась
- ↑ Денис Левицкий и Антон Богданов отданы в аренду
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Бяроза-2010
- Ігракі ФК Дынама Мінск