Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі
Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі | |
---|---|
Нараджэнне |
30 чэрвеня 1934 |
Смерць | 19 студзеня 2001 (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі (30 чэрвеня 1933, в. Антанова, Навамышская гміна, Баранавіцкі павет — 19 студзеня 2001) — беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі (1994).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, Мікалай Дзям’янавіч Ваніцкі, у 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, прайшоў лагеры, знаходзіўся на прымусовых работах, збег адтуль; у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам; пасля вайны працаваў на чыгунцы манцёрам.
У 1951 годзе скончыў СШ № 2 г. Баранавічы, у 1955 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы чытаў лекцыі ў розных кутках Беларусі. Марыў стаць следчым, але няўрымслівасць, камунікабельнасць спадабаліся кіраўніцтву і маладога юрыста накіравалі на камсамольскую работу. Працоўную дзейнасць пачаў інструктарам ЦК ЛКСМ Беларусі, затым працаваў кіраўніком лектарскай групы Гродзенскага абкама камсамола, першым сакратаром Навагрудскага райкама ЛКСМБ, узначальваў Гродзенскую абласную камсамольскую арганізацыю. З 1961 па 1969 год працаваў сакратаром ЦК ЛКСМБ.
Ужо падчас працы ў камсамольскіх арганізацыях выявіўся талент, як выдатнага арганізатара, чалавека, які ўмее павесці за сабой іншых, неабыякавага да праблем беларускай культуры. Будучы сакратаром ЦК ЛКСМБ, а пазней намеснікам міністра культуры БССР (1969—1984), асабіста зрабіў вельмі шмат для развіцця нацыянальнай культуры, падтрымкі таленавітай моладзі. Адзін з арганізатараў стварэння мемарыяльных комплексаў «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць», «Прарыў».
Быў старшынёй прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, на якую ён нязменна абіраўся пачынаючы з 1984 года.
Быў абраны ў склад шэрага грамадскіх фарміраванняў Беларусі, быў членам рэдкалегіі часопіса «Беларусь» і газеты «Культура».
19 студзеня 2001 года пасля цяжкай хваробы памёр. Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска. На яго малой радзіме на будынку Малакаўпеніцкага Дома культуры ў ліпені 2008 года была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар дзвюх кніг публіцыстыкі «От сердца к сердцу» (1988), «На орбите народной дипломатии» (1992) і кнігі ўспамінаў «Адценні жыцця» (2001). У сваёй апошняй кнізе Арсеній Мікалаевіч шчыра напісаў пра дзяцінства і юнацтва, пра сваякоў і аднавяскоўцаў, а таксама пра сваю дзейнасць у Беларускім таварыстве дружбы, пра выдатных людзей, з якімі звёў лёс, пра розныя краіны, у якіх пабываў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», шасцю медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь. 1 студзеня 1993 года Міжнародны рэгістр зорак прысвоіў імя Арсенія Ваніцкага зорцы ў сузор’і Аўрыга. 25 сакавіка 1994 года прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ваницкий, Арсений Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь / [В. В. Федосов и др.]. Минск : Завигар, 1999.
- Ваніцкі Арсеній Мікалаевіч : [біяграфія]. Вёсачка мая Антанова : з успамінаў А. М. Ваніцкага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 608—610.
- Vanitski, А. De corazon a corazon / A. Vanitski; [перевод с русского О. Пинто]. — Minsk : Bielarrús, 1988. — 71 с. : іл.
- Ваніцкі, А. М. Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі / А. М. Ваніцкі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 401.
- След Арсения Ваницкого : [информ. об открытии мемориальной доски в Колпеницком сельсовете на здании Дома культуры] // Наш край. Барановичи, 2008. 8 июля. С. 1.
- Ваницкий Арсений Николаевич : [некролог] / А. Г. Лукашенко, В. В. Ермошин, А. П. Войтович, В. А. Попов [и др.] // Советская Белоруссия. 2001. 23 января. С. 6.
- Лахманенка, Л. «Ажыўшыя старонкі» кнігі Арсена Ваніцкага : [аб прэзентацыі кнігі А. Ваніцкага «Адценні жыцця»] / Леанід Лахманенка // Звязда. 2001. 13 студзеня. С. 4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 30 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавіцкім павеце
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь