Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі
Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 1931 (29 гадоў) |
Месца смерці | у Чорным моры, СССР |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Партыя | БПС-Р, КПЗБ |
Род дзейнасці | рэвалюцыйная і нацыянальна-вызваленчая дзейнасць |
![]() |
Арсе́н Уладзі́міравіч Канчэ́ўскі (парт. псеўд.: В. Камі́нскі, тав. Ула́дэк; 5 верасня 1901 года, Вільня, Расійская імперыя — 31 жніўня 1931 года, СССР), дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Вільні ў сям'і сакратара акруговага ваеннага суда[1], бацька ў сталым веку прыняў сан праваслаўнага святара[1][2].
Малодшы брат вядомага беларускага філосафа, паэта і публіцыста, удзельніка беларускага культурна-асветніцкага руху Ігната Канчэўскага[1].
У 1919 годзе служыў у Наркамаце асветы Літоўска-Беларускай ССР, Віленскім губернскім харчовым камітэце (губхарчкоме)[3].
Браў удзел у стварэнні і з'яўляўся адным з кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі[3][4].
У 1923 годзе ўвайшоў у склад Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ)[3].
У 1924 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на чатыры гады турмы[3].
У 1928 годзе на I з'ездзе КПЗБ быў завочна выбраны кандыдатам у члены ЦК КПЗБ, пасля вызвалення з турмы ў лістападзе 1928 года — кааптаваны ў члены ЦК КПЗБ, з кастрычніка 1929 года з'яўляўся членам Бюро ЦК КПЗБ[3].
Накіроўваў дзейнасць створанай КПЗБ і прадстаўленай ў польскім Сейме арганізацыі «Змаганне», Галоўнай управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў[3].
Трагічна загінуў 31 жніўня 1931 года, патануўшы ў Чорным моры[3]. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Калеснік У. Ветразі Адысея. Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі. — Мн., 1977. — С. 77 [Электронны рэсурс] // Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. — Вэб-сайт БрДУ. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://www.brsu.by/sites/default/files/kalesnik/vietrazi_adysieja.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ Калеснік У. Фантазмы Ігната Канчэўскага // Калеснік У. Зорны спеў. Літаратурныя партрэты, нарысы, эцюды. — Мн., 1975. — С. 139-146 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 25.07.2015. — Рэжым доступу: http://kamunikat.org/download.php?item=12769-1.pdf, вольны. — Загал. з экрана.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Канчэўскі Арсен Уладзіміравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. — Мн., 1997. — С. 95.
- ↑ Дзяшко І. Ф. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. А — Беліца. — Мн., 1993. — С. 399—400.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Арсен Уладзіміравіч Канчэўскі на Вікісховішчы |
---|