Артабаз I
Артабаз I | |
---|---|
Нараджэнне | VI стагоддзе да н.э. |
Смерць | 450-я да н.э. |
Род | Фарнакіды |
Бацька | Фарнак, сын Арсама |
Дзеці | Фарнабаз I |
Прыналежнасць | Дзяржава Ахеменідаў |
Бітвы |
Артабаз I (па-эламску: Irdumasda, стар.-перс.: Artavazdâ; ? — пасля 449 да н.э.) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Персідскай імперыі. Першы прадстаўнік роду Фарнакідаў, адгалінавання каралеўскага роду Ахеменідаў, сын Фарнака.
Некаторыя з даследчыкаў асацыююць яго з узгаданым у персепальскіх таблічак Артабазам, сатрапам Макі (цяпер Аман). Удзельнічаў у 480 да н.э. — 479 да н.э. у выправе Ксеркса І на Грэцыю, камандаваў горнымі лучнікамі з Харэзма і Парфіі. Знаходзіўся ў падначаленні ў Мардонія. Быў пасланы ў Халкідыку, каб захапіць грэчаскі горад Патыдэя, але не здолеў гэтага зрабіць. Падчас бітвы пры Платэях у 479 да н.э. камандаваў персідскім рэзервам, уратаваў войска ад знішчэння, за што быў вельмі шанаваны.
У 477 да н.э. прызначаны сатрапам Фрыгіі. Магчыма, вёў перамовы з саюзніцкім спартанскім каралевічам Паўсаніем. У 455 да н.э. яго сын Фарнабаз I змяніў Артабаза на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Верагодна, быў удзельнікам вайны з афінцамі за Кіпр і Егіпет, вёў з імі перамовы ў 450 да н.э.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Artabazus (1) Архівавана 24 мая 2009.