Перайсці да зместу

Артурс Алберынгс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артурс Алберынгс
лат.: Arturs Alberings
прэм’ер-міністр Латвіі
7 мая 1926 — 18 снежня 1926

Нараджэнне 8 студзеня 1877(1877-01-08) ці 26 снежня 1876 (7 студзеня 1877)
Смерць 26 красавіка 1934(1934-04-26) (57 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Order of the Three Stars, 2nd Class ордэн Белай ружы Фінляндыі кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы 1st Class of the Order of the Cross of the Eagle
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артурс Алберынгс (лат.: Arturs Alberings; 26 снежня 1876, Руіена24 красавіка 1934, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1926 годзе.

Вучыўся на агранома ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, у 1906 годзе атрымаў ступень бакалаўра, затым кіраваў адной з сельскагаспадарчых школ у Расіі. У 1910 годзе стаў дырэктарам Цэнтральнага сельскагаспадарчага бюро ў Рызе.

У 1918 годзе быў членам Латвійскай нацыянальнай рады, якая 18 лістапада абвясціла незалежнасць Латвіі. У 1920 годзе быў абраны ў Канстытуцыйны сход, заставаўся дэпутатам Сейма некалькі тэрмінаў да кастрычніка 1931 года. Прадстаўляў Латвійскую сялянскую партыю.

7 мая 1926 года быў прызначаны наступнікам Карліса Улманіса на пасадзе прэм'ер-міністра Латвіі, а ў верасні таго ж года атрымаў прызначэнне яшчэ і міністэрствам фінансаў. У снежні 1926 года яго змяніў на пасадзе кіраўніка ўрада Маргерс Скуеніекс.

Ва ўрадзе Гуга Цэлміньша быў міністрам сельскай гаспадаркі (19281930), таксама ўзначальваў гэтае міністэрства ў час Улманіса (1931).

Восенню 1931 года адышоў ад палітыкі.

Зноскі