Артурс Дзімітэрс
| Артурс Дзімітэрс | |
|---|---|
| лат.: Artūrs Dimiters | |
| Род дзейнасці | акцёр, кінаакцёр |
| Дата нараджэння | 27 красавіка 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 лістапада 1986 (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Džemma Skulme[d] і Вія Артманэ |
| Дзеці | Kaspars Dimiters[d] і Kristiana Dimitere[d] |
| Узнагароды і прэміі | |
Артурс Дзімітэрс (лат.: Artūrs Dimiters; 27 красавіка 1915, Віцебск — 1 лістапада 1986) — латвійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Латвійскай ССР (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 красавіка 1915 года, у Віцебску. Вучыўся ў Латвіі на курсах драматычных актораў (1933). У 1935—1940 з перапынкамі працаваў у Валміерскім тэатры (Паўночналатвійскі тэатр). У сезоне 1936—1937 выступаў на сцэне Ліепайскага тэатра. З 1940 акцёр тэатра Дайлес (Мастацкі акадэмічны тэатр імя Я. Райніса) у Рызе.
У пачатку творчай кар’еры быў характэрным акцёрам, аддаючы перавагу ролям, дзе можна было раскрыць прыроду ўнутраных супярэчнасцей чалавечых учынкаў. Такімі былі Морцімер у драме Фрыдрыха Шылера «Марыя Сцюарт», Рамэа ў «Рамэа і Джульеце» Уільяма Шэкспіра (абедзве 1943) і Уладзімір Дуброўскі ў «Дуброўскім» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна.
Пазней граў ролі цынікаў і зладзеяў — людзей дасціпных, але ўпартых і свавольных. Стыва Аблонскі ў «Ганне Карэнінай» Льва Мікалаевіча Талстога, Фельдкурат Кац у «Швейцы» Яраслава Гашэка і Уільям Сесіл у п’есе Ф. Брукнера «Лізавета, каралева англійская».
Член Саюза тэатральных дзеячаў Латвіі з 1950. Заслужаны артыст Латвійскай ССР (1955), Народны артыст Латвійскай ССР (1983). Уладальнік нацыянальных тэатральных узнагарод: імя Андрэя Пумпура (1981) і імя Эдуарда Смільгіса (1986).
Памёр у Рызе, пахаваны на могілках Райніса.