Артур Андрэевіч Лясько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Артур Лясько
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Андрэевіч Лясько
Нарадзіўся 25 мая 1984(1984-05-25) (35 гадоў), 25 красавіка 1984(1984-04-25)[1] (35 гадоў) ці 24 мая 1984(1984-05-24)[2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 189 см
Вага 82 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ
Нумар 1
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 19 (-24)
2003 — 2007 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 62 (-51)
2004   Сцяг Беларусі Дынама-Юні (Мінск) 11 (-13)
2008 — 2009 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 2 (-7)
2010 Сцяг Арменіі Пюнік (Ерэван) 25 (-20)
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Мінск 37 (-52)
2013 Сцяг Беларусі Слуцк 12 (-8)
2013 Сцяг Беларусі Гомель 9 (-16)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Слуцк 59 (-61)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 3 (-6)
2017 Сцяг Беларусі Баранавічы 14 (-23)
2018 Сцяг Беларусі Ліда 12 (-11)
2018 — Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск) 12 (-9)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 6 (-7)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 верасня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 верасня 2012.

Артур Лясько (нар. 25 мая 1984, Баранавічы) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Энергетык-БДУ».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым апынуўся ў «Дынама». У 2008 годзе перайшоў у «Крыўбас», але правёў толькі дзве гульні ў аснове. Сезон 2010 правёў у армянскім «Пюніку», з якім узяў хет-трык — выйграў чэмпіянат, кубак і суперкубак.

У снежні 2010 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам». У канцы 2012 года пакінуў мінскі клуб і ў лютым 2013 года стаў іграком «Слуцка»[3], дзе стаў асноўным брамнікам.

У жніўні 2013 года перайшоў у «Гомель»[4][5], дзе стаў чаргавацца на пазіцыі брамніка з Ягорам Хаткевічам. Па заканчэнні сезону 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Слуцк»[6], які выйшаў у Вышэйшую лігу.

У слуцкім клубе зноў стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2014 правёў 13 «сухіх» матчаў, што стала найлепшым паказчыкам у Вышэйшай лізе пасля брамнікаў каманд-прызёраў. У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт са случанамі[7]. Быў асноўным брамнікам «Слуцка», але часам адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні 2016 года выбыў да канца сезону. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[8].

Са студзеня 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы», якая ў выніку адмовілася ад супрацоўніцтва з брамнікам[9]. У сакавіку 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Аднак, згуляў за сталічны клуб толькі ў трох матчах, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў каманду[11].

У ліпені 2017 года далучыўся да «Баранавічаў»[12], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года пакінуў клуб[13].

У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[14]. Быў асноўным брамнікам каманды. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клуб[15] і неўзабаве далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[16], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Worldfootball.net Праверана 10 чэрвеня 2019.
  2. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
  3. Лесько переходит в «Слуцк»
  4. Артур Лесько покидает "Слуцк"
  5. «Гомель» подписал контракт с Лесько
  6. Лесько пореходит в "Слуцк", Горбач, Григоров и Лошанков продлили контракты с клубом
  7. «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко
  8. "Слуцк" расстался с Артуром Лесько
  9. Футбол. Виталий Жуковский: готовы заключить контракт с игроком сборной Тринидада и Тобаго, с Лесько не будем сотрудничать
  10. Артур Лесько подписал контракт с минским "Торпедо"
  11. Артур Лесько покинул минское "Торпедо"
  12. Лесько перешел в «Барановичи», Высоцкий отдан в аренду «Нафтану»
  13. ФК «Барановичи» покинули 11 футболистов
  14. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Лидой"
  15. Лесько и Борисенко покидают "Лиду"
  16. Лесько перешел в «Энергетик-БГУ»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]