Перайсці да зместу

Артур Васілевіч Кузьмін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Васілевіч Кузьмін
Дата нараджэння 26 сакавіка 1929(1929-03-26) (95 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер-механік
Навуковая сфера машынабудаванне
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1964)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Артур Васілевіч Кузьмі́н[1] (26 сакавіка 1929) — вучоны ў галіне машынабудавання, кандыдат тэхнічных навук (1964), прафесар (1989).

А. В. Кузьмін нарадзіўся 26 сакавіка 1929 г. у Мінску. У 1953 годзе скончыў тарфяны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і застаўся ў ім. З верасня 1953 г. асістэнт кафедры «Дэталі машын», у 1957 годзе на пасадзе старэйшага выкладчыка[2]. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і з 1964 года на пасадзе выконваючага абавязкі дацэнта кафедры, з 1966 года — дацэнт[2]. З 1 ліпеня 1968 г. прызначаны на пасаду загадчыка кафедрай. У 1965—1976 гг. А. В. Кузьмін займаў пасаду дэкана тарфянога (горна-механічнага) факультэта. У 1979 годзе пераведзены на пасаду дацэнта, у 1987 г. — прафесара. Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце да 2009 года[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. В. Кузьміну належаць навуковыя працы па супраціўленні, стомленасці і надзейнасці дэталей машын. Распрацаваў метад разліку надзейнасці і даўгавечнасці дэталей. Сярод апублікаванага:

  • Исследование и расчет сферических подшипников скольжения в габаритах подшипников качения с парой трения сталь-капрон : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Кузьмин А. В. ― Минск, 1963.
  • Справочник по расчетам механизмов подъёмно-транспортных машин / А. В. Кузьмин, Ф. Л. Марон. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск : Вышэйшая школа, 1983. — 350 с. : ил.
  • Расчеты деталей машин. 3-е изд. — Мн., 1986. (разам з І. М. Чэрніным , Б. С. Козінцавым)
  • Прикладная механика. — Мн., 1997. (у ссаўтарстве).
  • Детали машин и основы конструирования: Учебник. / Скойбеда А. Т., Кузьмин А. В., Макейчик Н. Н. Под общ. ред. А. Т. Скойбеды. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — 584 с. — 3000 экз. — ISBN 985-06-0081-0
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Комплекс падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па курсах „Дэталі машын“, „Прыкладная механіка“ і „Асновы канструявання“, якія забяспечваюць канструктарскую падрыхтоўку студэнтаў інжынерных спецыяльнасцей ВНУ».

Зноскі