Артур Гарыевіч Зельскі
| Артур Гарыевіч Зельскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 5 лютага 1969 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 студзеня 2025 (55 гадоў) |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Артур Гарыевіч Зельскі (5 лютага 1969, Мінск — 8 студзеня 2025) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь» (2010—2024)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 лютага 1969 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў настаўнікам ліцэйскіх класаў, загадчыкам музея гісторыі БДУ, супрацоўнікам цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у стварэнні Музея гісторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1996), гісторыка-дэманстрацыйнага цэнтра (2007), музея ўпраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2010).
З 2010 па 2024 год узначальваў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь». Аўтар ідэі і канцэпцыі музея ў мемарыяльным комплексе[2].
У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Першая Пантыйская (Мітрыдатава) вайна — барацьба Понта і Рыма за гегемонію ва Усходнім Міжземнамор’і»[3]. Аўтар больш чым 150 навуковых артыкулаў і манаграфій, у т. л. «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў» (2001), «Шчыт і меч Айчыны» (2006, у суаўтарстве); «Фелікс Дзяржынскі: рыцар рэвалюцыі» (2007), «Памяць у сэрца стукае» (2010), «Хатынь. Святыня нацыянальнай памяці» (2011), «Хатынь. Трагедыя беларускага народа» (2018), «Менск зачараваны: казкі, паданні і легенды» (2022).
Памер 8 студзеня 2025 года[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, удастоены Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адзначаны ганаровымі граматамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Выканаўчага камітэта СНД.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ minsk-region.gov.by(недаступная спасылка)
- ↑ belta.by
- ↑ belhistory.eu
- ↑ Ушел из жизни Артур Гарриевич Зельский
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі XX стагоддзя
- Гісторыкі XXI стагоддзя
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь