Артур Гёргеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артур Гёргеі
Дата нараджэння 30 студзеня 1818(1818-01-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1916(1916-05-21)[2][3][…] (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Аўтограф Выява аўтографа
Званне карпусны генерал[d]
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артур Гёргеі (венг.: Artúr Görgei; 30 студзеня 1818, Топарац[en] — 21 мая 1916, Вішэград) — венгерскі ваенны кіраўнік, адзін з найвыбітнейшых военачальнікаў венгерскага рэвалюцыйнага войска.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Артур Гёргеі нарадзіўся ў высакароднай венгерскай пратэстанцкай сям’і, якая паходзіла з сасаў. У 19 гадоў паступіў на службу аховы венгерскіх дваран у Вене. Службу сумяшчаў з навучаннем ва ўніверсітэце. Пасля смерці бацькі ў 1845 годзе пакінуў службу ў арміі і паступіў у Пражскі ўніверсітэт вывучаць хімію. Пасля вучобы вярнуўся ў радавы маёнтак. У маладосці Гёргеі быў таленавітым хімікам, а яго працы ў галіне хіміі былі прызнаны многімі вядомымі венгерскімі і еўрапейскімі хімікамі.

Помнік Артуру Гёргею ў Будапешце

Пасля пачатку Венгерскай рэвалюцыі змагаўся на баку венгерскага ўрада. Паступіў у армію ў чыне капітана, але неўзабаве ўзначаліў усю нацыянальную гвардыю на поўнач ад Цісы, паспяхова дзейнічаючы супраць харвацкіх войскаў у гэтым рэгіёне.

З’яўляецца правадыром пераможнай вясновай кампаніі, якая вызваліла амаль усю заходнюю частку Венгрыі ад аўстрыйскага валадарства. 4 мая 1849 года Артур Гёргеі аблажыў і захапіў сталіцу Венгрыі. Праз свае ваенныя поспехі быў узнагароджаны ўрадам Венгрыі, атрымаўшы пасаду ваеннага міністру. У апошнія дні рэвалюцыі быў прызначаны венгерскім дыктатарам, што азначала, што ён атрымаў у свае рукі ўсе ваенныя і палітычныя сілы краіны.

Адносіны і канфлікты Гёргеі з Лаяшам Кошутам, галоўным палітыкам і прэзідэнтам-губернатарам рэвалюцыйнай Венгрыі, паўплывалі на ход вайны за незалежнасць і яго ваенную кар’еру, а таксама на паслярэвалюцыйнае жыццё да самай смерці. Падчас сваіх паходаў узімку і ўлетку 1848—1849 гадоў ён уступіў у канфлікт з Кошутам праз адрозныя меркаванні наконт ваенных рухаў і праз тое, што Гёргеі адмовіў Дэкларацыі венгерскай незалежнасці, архітэктарам якой быў Кошут.

Пасля ўмяшання ў вайну Расіі сітуацыя на франтах бітваў рэзка памянялася. Ён не здолеў супрацьстаяць колькаснаму і тэхналагічнаму войску аўстрыйцаў і рускіх, быў вымушаны 13 жніўня 1849 года спыніць рэвалюцыю, здаўшыся ў палон генералу Рыдыгеру з экспедыцыйнага корпуса князя Паскевіча[4].

Пасля капітуляцыі расійскаму войску, ён пазбег расстрэлу, як многія венгерскія генералы, дзякуючы патрабаванню расійскага кіраўніцтва аб яго памілаванні. Замест таго, быў адпраўлены аўстрыйцамі ў Клагенфурт, дзе яго трымалі пад вартай да 1867 года. Пасля быў амніставаны ў выніку венгерска-аўстрыйскага кампрамісу і заснавання Аўстра-Венгрыі, таму мог без перашкодаў вярнуцца ў Венгрыю. Тое, што ён захаваў сабе жыццё і здаўся ў палон, у адрозненне ад шматлікіх генералаў і чыноўнікаў рэвалюцыйнага ўрада, якія былі расстраляныя або павешаны, прывяло да таго, што венгерскае грамадства лічыла яго баязліўцам і здраднікам. У рамане Майн Рыда «Жонка-дзяўчынка» версія здрады Гёргея таксама прынята за аснову.

Пасля свайго вызвалення Артур Гёргеі больш не адыгрываў ніякай ролі ў палітычным жыцці Венгрыі. Пасля некалькіх гадоў цяжкасцей, калі ён без поспеху паспрабаваў знайсці прыдатную працу, пасяліўся дзякуючы брату Іштвану Гёргеі ў Вышаградзе, дзе правёў апошнія дзесяцігоддзі свайго жыцця.

У 1885 годзе часткай яго сяброў была прадпрынятая спроба рэабілітаваць яго ў вачах венгерскага грамадства. Да таго часу Гёргеі жыў у пустэльніцтве, падвяргаецца насмешкам і здзекаванням. Пасля яго ваенныя заслугі і важная роля, якую ён згуляў у час рэвалюцыі, былі прызнаны яго суайчыннікамі.

Зноскі

  1. Artur Gorgey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Artúr Görgey // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Artúr Görgey // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  4. Вайцен // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого[ru] [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина[ru], 1911—1915.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]