Артур Паўлавіч Пік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Артур Пік
Artur Pikk.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Паўлавіч Пік
Нарадзіўся 5 сакавіка 1993(1993-03-05)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Эстоніі Эстонія
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Польшчы Медзь
Нумар 33
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2015 Сцяг Эстоніі Левадыя (Талін) 109 (7)
2009—2010   Сцяг Эстоніі ХаСерв (Тарту) 36 (3)
2011—2012   Сцяг Эстоніі Тамека (Тарту) 39 (1)
2013   Сцяг Эстоніі Левадыя II (Талін) 1 (1)
2016—2017 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 20 (0)
2017—2018 Сцяг Славакіі Ружамберак 17 (0)
2018— Сцяг Польшчы Медзь (Лягніца) 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Сцяг Эстоніі Эстонія (да 17) 10 (0)
2010—2012 Сцяг Эстоніі Эстонія (да 19) 14 (0)
2013—2014 Сцяг Эстоніі Эстонія (да 21) 14 (0)
2014— Сцяг Эстоніі Эстонія 26 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2018
Commons-logo.svg Артур Паўлавіч Пік на Вікісховішчы

Артур Пік (эст.: Artur Pikk, нар. 5 сакавіка 1993, Тарту, Эстонія) — эстонскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Медзь» з Лягніцы і нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Артур з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Меркуур-Юніёр» з роднага горада Тарту, але пазней трапіў у сістэму талінскай «Левадыі». У Мэйстрыліізе дэбютаваў у 2011 годзе ў складзе клуба «Тамека», дзе гуляў на правах арэнды. Улетку 2012 года вярнуўся з арэнды ў «Левадыю», дзе хутка замацаваўся ў аснове і двойчы выйграў чэмпіянат Эстоніі.

У лютым 2016 стала вядома, што Пік запрошаны на прагляд у беларускі клуб БАТЭ[2]. Абаронца адпрацаваў разам з барысаўчанамі на зборы ў Турцыі, пасля чаго быў падпісаны кантракт[3]. Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага левага абаронцы барысаўчан, але пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 згуляў за асноўную каманду толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У верасні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭ[4].

У кастрычніку 2017 стала вядома аб пераходзе Піка ў славацкі клуб «Ружамберак»[5]. У ліпені 2018 года перабраўся ў склад дэбютанта польскай Экстраклясы — лягніцкай «Медзі».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пік прайшоў праз усе юнацкія зборныя сваёй краіны, у 2012 годзе прымаў удзел у хатнім юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 19 гадоў).

7 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі ў таварыскім матчы супраць Таджыкістана. 12 кастрычніка 2014 года ўдзельнічаў у хатнім адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Англіі (0:1), дзе ўвесь матч паспяхова стрымліваў нападніка англічан Уэйна Руні, але адразу пасля заканчэння матчу аправіўся ў стан эстонскіх Узброеных Сіл, дзе праходзіў службу[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]