Артур Артуравіч Удрыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Артур Удрыс)
Валейбол
Артур Артуравіч Удрыс
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1990(1990-10-18)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 212 см
Вага 99 кг
Пазіцыя Дыяганальны нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Беларусь Будаўнік (Мінск)
2013—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
2014—2015 Польшча АЗС Чэнстахова
2015—2016 Расія Крыстал (Варонеж)
2016—2017 Паўднёвая Карэя КБ Іншурэнс Старс (Ыйджанбу)
2017—2018 Кітай Гуандун Шэньчжэнь Глорыэс
2018—2019 Расія Факел (Новы Урэнгой)
2019—2020 Польшча Верва Варшава Арлен Паліва
2020— Францыя Тур
Нацыянальная зборная[* 2]
Беларусь Беларусь
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2020.
  2. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах.

Артур Удрыс (нар. 18 кастрычніка 1990, Рыга, Латвія) — беларускі валейбаліст, дыяганальны нападаючы французскага клуба «Тур».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля разводу бацькоў ён разам з мамай пераехаў у Беларусь, дзе ў 10-гадовым узросце пачаў займацца валейболам[2]. З 2009 па 2013 гады гуляў за мінскі клуб «Будаўнік» і разам з ім стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі.

Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Артур Удрыс актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісаў ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, таксама ўступіў у Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. 17 жніўня падпісаў калектыўны ліст у федэрацыю валейбола Беларусі аб спыненні выступленняў за нацыянальную каманду, пакуль не будуць выкананыя патрабаванні народа.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Artur Udrys // http://www.worldofvolley.com/wov-community/players/9773.html
  2. Ūdris Baltkrievijas protestu pirmajā rindā (лат.). Diena (12 кастрычніка 2020). Праверана 18 лістапада 2020.