Артур Юр’евіч Кац
Поўнае імя | Артур Юр’евіч Кац | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 снежня 1994[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Артур Кац (нар. 26 снежня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2013 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці паўабаронцы. У красавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго ў 5 матчах за клуб. У сезоне 2016 на правах арэнды выступаў за клуб «Смалявічы-СТІ», які падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з БАТЭ. Аднак, па заканчэнні сезона супрацоўнітва было спынена, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.
Са студзеня 2017 года праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Вышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клубам, але ўжо праз два тыдні ён быў разарваны[2]. Неўзабаве далучыўся да мінскага «Промня», у складзе якога пачаў сезон 2017. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы, забіў за сезон 9 галоў, чым дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[3]. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». З’яўляўся на полі нерэгулярна, з чэрвеня страціў месца ў складзе, з кастрычніка зноў стаў прыцягвацца да матчаў, выхадзіў на замену.
У лютым 2020 года адправіўся на прагляд у «Віцебск» і ў выніку падпісаў кантракт[4]. На полі з’яўляўся рэдка, пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[5].
У сакавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[6], якой па выніках сезона 2021 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[7].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2022
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | ![]() |
15 | 0 |
2014 | дубль | БАТЭ | ![]() |
30 | 3 |
2015 | Д2 | Гарадзея | ![]() |
5 | 0 |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() |
20 | 1 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() |
24 | 9 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() |
20 | 1 |
2019 | Д1 | Дняпро | ![]() |
12 | 0 |
2020 | Д1 | Віцебск | ![]() |
6 | 0 |
2021 | Д2 | Белшына | ![]() |
20 | 0 |
Зноскі
- ↑ Artur Kats // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Городея" приняла решение расстаться с Артуром Кацем через две недели после подписания контракта
- ↑ Три футболиста пополнили ряды "Луча"
- ↑ Артур Кац перешел в "Витебск"
- ↑ Кац и Назаренко покидают "Витебск"
- ↑ Артур Кац подписал контракт с "Белшиной"
- ↑ Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)