Артур Юр’евіч Маліеўскі
| Поўнае імя | Артур Юр’евіч Маліеўскі | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
21 жніўня 2001[1] (24 гады) |
|||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||
| Рост | 184 см[2] | |||||||||
| Вага | 70 кг[2] | |||||||||
| Пазіцыя | брамнік | |||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||
| Нумар | 1 | |||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Артур Юр’евіч Маліеўскі (нар. 21 жніўня 2001[1], Гродна[1]) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», у 2015—2018 гадах навучаўся ў Акадэміі АБФФ, пасля чаго далучыўся да дубля гродзенскага «Нёмана». У 2019 годзе замацаваўся ў дублі, а таксама пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды гродзенцаў у якасці рэзервовага брамніка. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2021 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе гродзенскай каманды, аднак з лета 2022 года страціў месца ў аснове.
У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[3], які пакінуў па сканчэнні тэрміну арэнды ў студзені 2024 года[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2018 | дубль | Нёман | 5 | −3 | |
| 2019 | дубль | Нёман | 23 | −15 | |
| 2020 | дубль | Нёман | 23 | −34 | |
| 2021 | Д1 | Нёман | 7 | −9 | |
| 2022 | Д1 | Нёман | 10 | −12 | |
| 2023 (1) | Д1 | Нёман | 0 | 0 | |
| 2023 (2) | Д1 | Слуцк | 9 | −13 | |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Artur Malievskiy // Transfermarkt — 2000.
- 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/136.html
- ↑ "Неман" отдал в аренду "Слуцку" вратаря (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Артур Малиевский и Илья Дубинец покинули «Слуцк» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (3 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2024. Праверана 9 студзеня 2024.