Артэрыяльная гіпертэнзія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Артэрыяльная гіпертэнзія
Hypertension micro.jpg
Патаўшчэнне артэрыяльнай сценкі пры гіпертаніі. Мікрафатаграфія
МКХ-10 I10.10. - I15.15.
МКХ-9 401401 - 405405
DiseasesDB 6330 6330
MedlinePlus 000468 000468
eMedicine med/1106  med/1106 

Артэрыяльная гіпертэнзія (АГ, Гіпертанія) — устойлівае падвышэнне сісталічнага артэрыяльнага ціску ≥140 мм рт. сл. і/ці дыясталічнага артэрыяльнага ціску ≥ 90 мм рт.сл. у асоб, якія не прымалі гіпатэнзіўную тэрапію[1].Артэрыяльная гіпертэнзія можа быць першаснай (калі яе этыялогія невядома, так званая "эсэнцыяльная гіпертэнзія") і другасная (выкліканая захворваннямі нырак, збоямі у рабоце эндакрыннай сістэмы, каарктацыяй аорты і іншымі прычынамі).[2] Эсенціальная артэрыяльная гіпертэнзія складае 90-95 % выпадкаў АГ. У астатніх выпадках дыягнастуюць другасныя, сімптаматычныя артэрыяльныя гіпертэнзіі: нырачныя (нефрагенныя) 3-4 %, эндакрынныя 0,1-0,3 %, гемадынамічныя, неўралагічныя, стрэсавыя, абумоўленыя прыёмам некаторых рэчываў і АГ цяжарных, пры якіх павышэнне ціску крыві з'яўляецца адным з сімптомаў асноўнага захворвання. Ад ускладненняў хваробы ўзнікаюць сардэчная астма(англ.) бел., кровазліццё ў мозг (інсульт) і нырачная недастатковасць(англ.) бел., параліч(англ.) бел. аднаго з бакоў цела і гіпертанічны крыз(англ.) бел.. АГ зарэгістравана прыкладна ў 1 млрд. чалавек ва ўсім свеце[3]. У 2009 г. павышаны ціск мелі 1,3 млн жыхароў Беларусі[4].

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленне хваробы ўлучае адмаўленне палення і ўжывання спіртовых напояў, устойлівы расклад працы і адпачынку(англ.) бел., 9-гадзінны начны сон і дзённы сон на працягу 1,5 гадзіны, жвавы адпачынак у выхадныя дні і паўсядзённае размінанне, змяншэнне ўжывання жывёльных тлушчаў і тлустага мяса (найперш свініны), выключэнне багатай на халестэрын ежы (смятана, ікра, курыны жаўток, мазгі, масла, ныркі, печань і смятана) і абмежаванне спажывання солі 4 грамамі ў суткі. Таксама мэтазгодна спажываць ежу, багатую на ёд (кальмары, крабы, крыветкі і марская капуста), калій (гародніна, какава, садавіна і ягады) і магній (гарох, Пасяўны гарох, інжыр, кукуруза, курага, разынкі, соя, фасоля і фінікі).

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Хваробе спрыяе паленне, нервовае напружанне, страх, няўпэўненасць і нявырашаны ўнутраны канфлікт, залішні шум і гучная музыка, тлустая, салёная і вострая ежа, маларухомы лад жыцця(англ.) бел..

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Пры пачатковай ступені хваробы назіраецца галаўны боль, пачашчанае сэрцабіцце i адчуванне цяжкасці ў патыліцы(англ.) бел.. Пры ўстойлівай ступені з'яўляецца галавакружэнне, боль у вобласці сэрца, «аняменне» рук i ног, мільганне «мушак» перад вачыма, пагаршаецца зрок. Таксама адзначаецца разлад сну(англ.) бел., хуткая стамляльнасць i раздражняльнасць. У трэцяй ступені хваробы ўзнікае млоснасць i слабасць, ацёкі і задышка[5].

Класіфікацыя узроўняў артэрыяльнага ціску ў асоб сталей 18 год[правіць | правіць зыходнік]

[2]

Зноскі

  1. Трошина А.А., Потешкина Н.Г. Артериальная гипертензия при коморбидной патологии: вопросы терапии // РМЖ. 2015. №27. С. 1630-1632
  2. 2,0 2,1 Мартов В.Ю., Окороков А.Н. Лекарственные средства в практике врача. – М:. Мед.лит.,2010. – 2-е изд., перераб. и доп. – С.203-204
  3. A global brief on Hypertension. Silent killer, global public health crisis. © World Health Organization 2013. Are available on the WHO web site (www.who.int) World Health Organization, 20 Avenue Appia, 1211 Geneva 27, Switzerland. Document number: WHO/DCO/WHD/2013.2.
  4. Вольга Швайко, БелТА. Аднымі медыкаментамі артэрыяльную гіпертэнзію не перамагчы // Звязда : Газета. — 16 красавіка 2009. — № 71 (26429). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  5. Вольга Шаўко. Нервовасць і раздражняльнасць — спадарожнікі гіпертаніі // Звязда : Газета. — 24 чэрвеня 2004. — № 154 (25167). — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы


Сімвалічнае сэрца і ЭКГ Гэта пачатак артыкула па кардыялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго.