Перайсці да зместу

Арт Сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арт Сядзіба
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»
Краіна Беларусь
Мэта Прасоўванне беларускай мовы і культуры
Тып арганізацыі культурная ўстанова[d]
Кіраўнікі
Кіраўнік Павел Белавус (2011-2018) Алесь Снег (2018-2021)
Заснаванне
Дата заснавання 24 снежня 2011
Ліквідацыя
Дата скасавання 23 ліпеня 2021
artsiadziba.by

Арт Сядзіба — культурная пляцоўка і грамадская арганізацыя, якая нарадзілася ў канцы 2011 года ў Мінску[1].

«Арт Сядзіба» на «Гарызонце» і ціск уладаў

[правіць | правіць зыходнік]

Першая «Арт Сядзіба» адчынілася 24 снежня 2011 года ў ГД «Гарызонт». 24 чэрвеня Павел Белавус атрымаў загад да 23 ліпеня 2012 вызваліць памяшканне, якое займала творчая ўстанова.

Наступнае памяшканне арганізацыя арандавала па праспекце Пушкіна, 28а. Аднак 28 верасня 2012 канцэрт Лявона Вольскага не адбыўся — МНС апячатала памяшканне.

Новая доўгатэрменовая дамова на трэцяе памяшканне была падпісана 20 лістапада 2012 года. Арэнда была праплочана на 2 месяцы наперад. Аднак 6 снежня Павел Белавус атрымаў прапанову скасаваць дамову з ААТ «РефОйлПродукт» у сувязі з «экстрэмальнай сітуацыяй». Афіцыйнай падставай быў той факт, што памяшканне спатрэбілася ўласніку, ААТ «Сукно», «для ўласных патрэбаў».

За 8 месяцаў працы ў памяшканні заводу «Гарызонт» паспелі адбыцца дзясяткі сустрэчаў з вядомымі музыкамі, мовазнаўцамі, гісторыкамі. У ліпені 2012 году беларускамоўная прастора пазбавілася магчымасці арэндаваць памяшканне, як мяркуюць яе стваральнікі, у сувязі з тым, што права на выступ у «Арт Сядзібе» мог атрымаць кожны. У верасні 2012 сітуацыя паўтарылася: «Арт Сядзібу» зноўку пазбавілі памяшкання [2].

«Арт Сядзіба» ў падпольным фармаце

[правіць | правіць зыходнік]

Каля году «Арт Сядзіба» была вымушана існаваць паўпадпольна: пляцоўка месцілася ў звычайнай двухпакаёвай кватэры ў цэнтры Мінску[3], непадалёк ад парку Горкага. За гэты час у падпольным памяшканні правялі каля сотні мерапрыемстваў: ад кватэрнікаў да семінараў, моўных лекцый і прэс-канферэнцый.

Вяртанне ў фармат адкрытай культурнай пляцоўкі

[правіць | правіць зыходнік]

З кастрычніка 2013 года «Арт Сядзіба» ўзнавіла сваю дзейнасць як культурная пляцоўка ў Мінску на завулку Інструментальным, 6

Арт Сядзіба ліквідавана 23 ліпеня 2021 года.[4]

Заснавальнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Броўка, Мікіта. Пра «Арт Сядзібу» знялі дакументальны фільм . Новы Час (13 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  2. «Арт-сядзібу» зачынілі трэці раз (+фота)
  3. «Арт-сядзіба» прытуліла беларускамоўных рэпераў
  4. Еўрарадыё. Стала вядома колькі ўсяго НДА было 23 ліпеня ліквідавана ўладамі . Еўрарадыё (24 ліпеня 2021).
  5. Свабода, Радыё. Жывое відэа: Фэстываль беларускамоўнай рэклямы AD.NAK! . Радыё Свабода (25 чэрвеня 2014). Праверана 27 жніўня 2024.
  6. Уручэньне прэмій «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» . Радыё Свабода. Праверана 27 жніўня 2024.