Арт ван дэр Нер
Арт ван дэр Нер | |
---|---|
Дата нараджэння | не раней за 1603 і не пазней за 1604 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 1677[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Эглон ван дэр Нер |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, пейзажыст |
Жанр | пейзаж |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арт ван дэр Нер (нідэрл.: Aert van der Neer; 1603/1604, Гарынхем — 9 лістапада 1677, Амстэрдам) — галандскі жывапісец эпохі Залатога стагоддзя; родапачынальнік жанру начнога пейзажу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Юнацтва мастака прайшло ў родным горадзе ў Паўднёвай Галандыі. Найвядомейшымі мастакамі Гарынхема ў той час былі браты Ёхім і Рафаэль Гавертс Кампхёйзен. Апошні стаў настаўнікам ван дэр Нера, акрамя таго, Арт ажаніўся з яго сястрой. Каля 1632 года маладая сям’я пераехала ў Амстэрдам, дзе ў іх нарадзілася шасцёра дзяцей: Эглон (1634—1703), Ёханес (1637/1638-1665), Пітэр (нар. 1640), Карнелія (нар. 1642), Пітэр (нар. 1648) і Аліда (нар. 1650). Не маючы магчымасці пракарміць сям’ю сваім рамяством, жывапісец зрабіўся ўладальнікам шынка. У такой якасці ён узгадваецца ў дакументах 1659 і 1662 гадоў. Аднак 12 снежня 1662 года наступіла банкруцтва, маёмасць ван дэр Нера была апісана. Карціны, напісаныя ім, шанаваліся вельмі нізка — у сярэднім, па пяць гульдэнаў за палатно. Астатнія паўтара дзесяцігоддзя мастак пражыў у галечы.
Старэйшы сын ван дэр Нера, Эглон, таксама стаў мастаком.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 верасня 2017.
- ↑ а б RKDartists Праверана 19 верасня 2017.
- ↑ Kuiper K. Aert van der Neer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.