Арунас Бубніс
| Арунас Бубніс | |
|---|---|
| літ.: Arūnas Bubnys | |
| Дата нараджэння | 7 лістапада 1961 (64 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык, архівіст |
| Навуковая сфера | Халакост[1] і Другая сусветная вайна[1] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар філасофіі |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Ару́нас Бу́бніс (літ.: Arūnas Bubnys; нар. 7 лістапада 1961, Ігналіна, Літоўская ССР) — літоўскі гісторык і архівіст, доктар гуманітарных навук. Генеральны дырэктар Цэнтра даследавання генацыду і супраціўлення жыхароў Літвы (з 2021 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1985 годзе скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1994 годзе атрымаў ступень доктара гуманітарных навук (аналаг доктара філасофіі), абараніўшы дысертацыю на тэму «Літоўскае антынацысцкае супраціўленне ў 1941—1944 гадах» (літ.: Lietuvių antinacinė rezistencija 1941–1944). Праходзіў навуковыя стажыроўкі на ўсходазнаўчым факультэце Варшаўскага ўніверсітэта (1992) і ў Брэменскім універсітэце (2004).
З 1985 года працаваў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Літвы (цяпер — Інстытут гісторыі Літвы), дзе прайшоў шлях ад старшага лабаранта да старшага навуковага супрацоўніка. У 1993—1997 гадах займаў пасаду кіраўніка групы Генеральнай дырэкцыі архіваў Літвы і дырэктара Асобага архіва Літвы (былога архіва КДБ). Таксама працаваў у Федэральным архіве ў Кобленцы (1993) і ў архіве ў Патсдаме (1995). З 2009 па 2021 год кіраваў Дэпартаментам даследавання генацыду і супраціўлення ў Цэнтры даследавання генацыду і супраціўлення жыхароў Літвы[2].
22 красавіка 2021 года па выніках галасавання ў Сейме Літвы быў прызначаны генеральным дырэктарам Цэнтра даследавання генацыду і супраціўлення жыхароў Літвы[3]. З’яўляецца членам Міжнароднай камісіі па ацэнцы злачынстваў нацысцкага і савецкага акупацыйных рэжымаў у Літве.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў А. Бубніса ўключаюць вывучэнне нацысцкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі Літвы ў 1941—1944 гадах, гісторыю літоўскага антынацысцкага руху супраціўлення, дзейнасць польскага падполля ў Літве ў перыяд Другой сусветнай вайны, а таксама даследаванне Халакосту на тэрыторыі акупаванай Літвы[4].
Грамадская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2025 года Арунас Бубніс стаў адным з 67 падпісантаў адкрытага ліста літоўскіх грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў і палітыкаў да прэзідэнта, Сейма і МЗС Літвы. Аўтары звароту заклікалі забараніць арганізацыям беларускай дыяспары выкарыстоўваць герб «Пагоня» (у тым ліку на праекце «пашпарта Новай Беларусі») і іншыя «сімвалы літоўскай дзяржаўнасці». Ініцыятары ліста таксама запатрабавалі замацаваць праз законы канон гісторыі Літвы і абмежаваць дзейнасць прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, якія, на іх думку, распаўсюджваюць ідэалогію «літвінізму» і скажаюць гісторыю літоўскага народа[5][6].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Lietuvių antinacinė rezistencija 1941—1944 (1991)
- Lenkų pogrindis Lietuvoje 1939—1940 (1994)
- Vokiečių okupuota Lietuva (1941—1944) (1998)
- Nazi resistance movement in Lithuania 1941—1944 (2003)
- The Holocaust in Lithuania between 1941 and 1944 (2005)
- Holokaustas Lietuvoje 1941—1944 (2011)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Крыжа зямлі Марыі V ступені (Эстонія, 2013).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Арунас Бубніс (руск.). Цэнтр даследавання генацыду і супраціўлення жыхароў Літвы. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Historyk Arūnas Bubnys nowym dyrektorem Centrum Ludobójstwa (польск.). Wiadomości Znad Wilii (22 красавіка 2021). Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Arūnas Bubnys (літ.). Visuotinė lietuvių enciklopedija. Праверана 16 снежня 2023.
- ↑ Грамадскія дзеячы Літвы просяць забараніць беларусам выкарыстоўваць Пагоню . Белсат (25 лютага 2025).
- ↑ У Літве прапануюць забараніць беларусам выкарыстоўваць “Пагоню” . Позірк (25 лютага 2025).