Аруша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аруша
суахілі: і англ.: Arusha
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1948
Плошча
  • 1 590 км²
Вышыня цэнтра
1387 м
Афіцыйная мова
суахілі
Насельніцтва
341155 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
027
Аруша на карце Танзаніі
Аруша (Танзанія)
Аруша
Аруша (Танзанія)
Аруша

Ару́ша (суахілі: і англ.: Arusha) — горад на поўначы Танзаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці. Насельніцтва (2005 г.) — 341 155 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Аруша знаходзіцца на поўначы Танзаніі за 89 км ад мяжы з Кеніяй (КПП Наманга), каля гары Меру, за 83 км ад гары Кіліманджара, за 84 км ад возера Маньяра, за 110 км ад возера Натрон, за 84 км ад Нацыянальнага парка Нгорангора, за 172 км ад Нацыянальнага парка Серэнгеці.

Горад размешчаны на ўзвышшы. Нягледзячы на блізкасць да экватара, клімат у ім блізкі да ўмеранага. У самы спякотны перыяд (з кастрычніка да сакавіка) дзённая тэмпература рэдка перавышае 28° C, затое ўначы апускаецца да 15° C. У самыя халодныя месяцы (чэрвень і ліпень) сярэдні тэмпературны максімум складае 21° C. Найбольш вільготны месяц — красавік (200 мм ападкаў), найбольш сухі — жнівень (10 — 20 мм ападкаў).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Аруша быў заснаваны германскімі каланізатарамі ў 1900 г. як паўночны пункт іх валоданняў ва Усходняй Афрыцы. Тут размяшчаліся нямецкі ваенны гарнізон і крэпасць Бома. Сваю назву горад атрымаў ад племені масаяў-ларуса (мясцовы народ меру з групы банту называе іх вааруша), якія мігрыравалі ў гэтыя мясціны з поўначы.

Пасля I Сусветнай вайны мясцовыя землі трапілі ў склад валоданняў Вялікабрытаніі.

9 снежня 1961 г. у Арушы было падпісана пагадненне паміж прадстаўнікамі Вялікабрытаніі і Афрыканскім Нацыянальным Саюзам Танганьікі аб наданні незалежнасці гэтай частцы Усходняй Афрыкі. У 1964 г. Аруша стала часткай незалежнай дзяржавы Танзанія. У 1967 г. у Арушы была абвешчана праграма сацыялістычнага развіцця Танзаніі.

У 1967—1977 гг. горад Аруша з’яўляўся афіцыйным цэнтрам Усходняй Афрыканскай Супольнасці. У 19952016 гг. у ім праводзяцца паседжанні Міжнароднага крымінальнага трыбунала па Руандзе.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аруша — важны эканамічны цэнтр Танзаніі. У ім знаходзяцца прадпрыемствы харчовай і лёгкай прамысловасці, працуюць мясцовы ўніверсітэт, аэрапорт, шэраг буйных гандлёвых кампаній.

Дзякуючы блізкасці асноўных славутых мясцін Паўночнай Танзаніі, Аруша вабіць шматлікіх турыстаў, з’яўляецца значным транзітным пунктам.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]