Размешчана на поўначы Усходне-Еўрапейскай раўніны. У паўночна-заходняй частцы тэрыторыі цягнецца горны краж Ветраны Пояс (вышыня да 344 метраў), на паўночным усходзе — Ціманскі краж (вышыня да 303 метраў), Канін Камень (да 242 метраў) і хрыбет Пай-Хой (вышыня да 467 метраў). Цэнтральная частка парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі вышынёй 150—270 метраў (Каношскае і Няндомскае ўзвышшы, Беламорска-Кулойскае плато). На ўсходзе ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна, большая частка якой занятая Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў вышынёй да 250—275 метраў. Паўвостраў Рускі Заварот, гарадскі пасёлак Малашуйка.