Арханёл Міхаіл (скульптура, Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Арханёл Міхаіл
53°53′46″ пн. ш. 27°32′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Ігар Уладзіміравіч Голубеў
Дата пабудовы 1996 год
Map

Арханёл Міхаіл — скульптура ў Мінску, размешчаная на плошчы Незалежнасці, перад будынкам Чырвонага касцёла.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура была асвечаная 27 верасня 1996 года, у дзень каталіцкага свята Арханёла Міхаіла, кардыналам Казімірам Свёнтакам і прадстаўніком папы Яна Паўла II. Усталяванне скульптуры было прымеркаванае да першага ў гісторыі краіны сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі, інаўгурацыя якога адбылася 28 верасня. У гонар гэтай падзеі перад касцёлам была ўсталяваная бронзавая скульптура Святога Міхала Арханёла. Аўтары твора — скульптар Ігар Голубеў[1], які працаваў над скульптурай у 1994—1996 гг[2], і А. Багдановіч[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Твор мае алегарычна-сімвалічны характар. Бронзавая скульптурная кампазіцыя (вышыня 4,5 м, дыяметр 3 м, вага каля 3 тон) прадстаўляе кіраўніка нябеснага войска ў момант яго перамогі над варожай сілай: Міхаіл Арханёл з узнятымі ўгору крыламі працінае дзідай ашчэраную пастку крылатага цмока. Імклівы рух Арханёла з гнеўным рашучым тварам, «усхваляваныя» пасмы яго валасоў і расхінутыя крылы, перадсмяротныя звівы зрынутай пачвары, надаюць кампазіцыі надзвычайны дынамізм і экспрэсію[1]. На п’едэстале скульптуры надпіс: «Абаронцам Бога, веры, хрысьціянства»[К 1][2].

Са старажытнасці Архістратыг Міхаіл лічыўся апекуном Беларусі і абаронцам яе шматпакутнага народа. Яго перамога — сімвал перамогі Дабра над Злом[1].

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Надпіс выкананы паводле класічнага правапісу.

Зноскі