Архонтапулы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Архонтапулы (стар.-грэч.: Ἀρχοντόπουλοι — сыны архонтаў) — вайскавое элітнае фарміраванне Візантыйская армія, Камнінскі перыяд(англ.) бел. падчас праўлення дынастыі Камнінаў(англ.) бел., у 11-12 стагоддзях. Архонтапулы былі заснаваныя імператарам Аляксеям I у 1081—1118, як частка яго ваеннай рэформы і былі набраныя сярод сіротаў візантыйскіх афіцэраў, якія былі забітыя ў баі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас сельджукскага ўварвання ў візантыйскую Малую Азію пасля бітвы пад Манцыкертам (1071) павялічылася колькасць дзяцей-сірот, у лёсе якіх імператар Аляксей I Камнін вырашыў прыняць удзелыратавальныя працы[1]. Некаторых з іх, набраных сярод дзяцей-сірот візантыйскіх афіцэраў, якія загінулі ў баі, былі набраныя, навучаны і ўзброены, каб сфармаваць элітны кавалерыйскі атрад колькасцю ў 2000 чалавек, вядомы як архонтапулы, што значыла «сыны архонтаў»[1][2][3].

Архонтапулы лічацца выключна візантыйскім інстытутам уладкавання сіротаў, створаным пад уплывам старажытнагрэчаскіх парадкаў. Хоць дачка і біёграф Аляксея I Ганна Камніна параўноўвае бацькоўскія архонтапулы са спартанскімі інстытутамі, хутчэй за ўсё крыніцай натхнення для Аляксея былі больш задакументаваныя звесткі пра дапамогу дзецям памерлых воінаў у Афінах[1].

Згадванні архонтапулаў знікаюць з візантыйскіх крыніц са смерцю Аляксея I у 1118 годзе[4]. Тым не менш, людзі, званыя архонтапуламі, па-ранейшаму рэгіструецца ніжэй у візантыйскай гісторыі. Пазней архонтапулы, здаецца, належалі да двух, магчыма, роднасных груп. Першая група складалася з маладых арыстакратаў(руск.) бел., прымацаваных да візантыйскага імператарскага двара, дзе яны, магчыма, мелі ваенную функцыю, а другая група з'яўляецца тыпам правінцыйнай проніі(руск.) бел. і складаецца з элітных салдат, якія атрымалі імперскі зямельны грант у абмен на ваенную службу. Апошняя група, магчыма, былі набраныя з адстаўнікоў першай групы пасля іх службы ў імператарскім двары[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Miller 2003, pp. 20, 30.
  2. Heath & McBride 1979, p. 29.
  3. 3,0 3,1 Bartusis 1997, p. 206.
  4. Birkenmeier 2002, pp. 159, 232.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]