Архібіскуп Кентэрберыйскі
| Архібіскуп Кентэрберыйскі | |
|---|---|
| англ.: Archbishop of Canterbury | |
| | |
| Пасаду займае Сара Малалі з 3 кастрычніка 2025 | |
| Узначальвае | |
| Форма звароту | Яго Светласць |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | Ламбецкі палац |
| Пасада з’явілася | 597 |
| Першы на пасадзе | Аўгусцін Кентэрберыйскі |
| Сайт | archbishopofcanterbury.org |
Архібіскуп Кентэрберыйскі (англ.: Archbishop of Canterbury) — духоўны глава Царквы Англіі ў Злучаным Каралеўстве, а таксама духоўны лідар Англіканскай супольнасці ва ўсім свеце. Ён таксама з’яўляецца главой дыяцэзіі Кентэрберы.

У якасці главы Кентэрберыйскай дыяцэзіі (261 прыход на тэрыторыі плошчай каля 1000 кв. міль) духоўна акармляе вернікаў ва ўсходняй частцы графствы Кент з насельніцтвам 890 тыс. чалавек. У якасці прымаса Англіі дзеліць шэраг паўнамоцтваў з архібіскупам Ёркскім. У юрысдыкцыю архібіскупа Кентэрберыйскага ўваходзяць 30 дыяцэзій у яго правінцыі Англіканскай царквы (29 у паўднёвай Англіі і адна ў кантынентальнай Еўропе); архібіскуп Ёркскі мае ў сваёй правінцыі 14 дыяцэзій. У якасці главы Англіканскай супольнасці (34 правінцыі і каля 80 млн вернікаў па ўсім свеце) выступае ад яго імя як выразнік узгодненага меркавання, але не з’яўляецца аднаасобным вярхоўным іерархам, падзяляючы паўнамоцтвы з кіруючымі структурамі супольнасці[1].
З 4 лютага 2013 года 105-ы Архібіскуп Кентэрберыйскі — Джасцін Уэлбі. 3 кастрычніка 2025 года Сара Малалі стала першай у гісторыі існавання кафедры жанчынай на гэтай пасадзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт архібіскупа Кентэрберыйскага: Roles and priorities Архівавана 18 лістапада 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архібіскуп Кентэрберыйскі